Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: «Пакупнікі павінны быць ня толькі з Расеі»


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў параіў беларускім уладам задзейнічаць «унутраныя рэзэрвы, найперш прыватызацыю» для выхаду зь фінансавага крызысу. Ён сказаў, што толькі ад прыватызацыі другой паловы «Белтрансгаза» ў Менск ад «Газпрома» паступяць два з паловай мільярды даляраў. Прычым спачатку акцыі «Белтрансгазу», а потым размовы пра цэны на газ. Пацьвердзіў ён зацікаўленасьць расейцаў і ў «Беларуськаліі». Якая прыватызацыя можа выратаваць беларускую эканоміку? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Леанідам Злотнікавым.

Дашчынскі: Паводле амбасадара Расеі, адна з прычынаў крызісу ў тым, што Беларусь жыла не па сродках. А цяпер ён прапануе найперш правесьці прыватызацыю для разьвязаньня праблемаў. Ці насамрэч дапаможа прыватызацыя?

Злотнікаў: «Прыватызацыя вырашае адразу дзьве задачы. Па першае, яна нараджае суб’екты гаспадараньня прыватнай уласнасьці. Без дастатковай колькасьці гэтых уласьнікаў цяжка гаварыць аб стварэньні рынкавай эканомікі. Па другое, прыватызацыя дае Беларусі і валюту для вырашэньня бягучых праблем. Дадам, патрэбна ня толькі прыватызацыя, але і шэраг іншых мераў, накіраваных на разьвіцьцё рынкавых стасункаў, на адкрыцьцё эканомікі».

Дашчынскі: «Але чаму тады беларускія ўлады ўпіраюцца, нягледзячы на такія парады?»

Злотнікаў: «Апошнія 16 гадоў, пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, у Беларусі ствараецца мадэль сталінскай, сацыялістычнай эканомікі з элемэнтамі рынку, і адмовіцца ад гэтай мадэлі нашаму кіраўніцтву вельмі цяжка. Таму не ідуць ні на рэформы, ні ўперад, бо прэзыдэнт ня можа прыняць такое рашэньне, каб адмовіцца ад таго, што ствараў цягам столькіх гадоў».

Дашчынскі: «Цяпер на слыху найперш „Белтрансгаз“, „Беларуськалій“, якія хочуць прыдбаць расейцы, ужо называюцца ў мэдыях канкрэтныя кошты».
Гэта крызіс не валютны, а крызіс усёй мадэлі гаспадараньня ў Беларусі.

Злотнікаў: «Гаворка не ідзе пра тое, якія канкрэтна прадпрыемствы прадаць. Згаданыя прадпрыемствы вельмі эфэктыўныя і яны каштуюць добрых грошай. Але ж гаворка ідзе пра тое, што павінна быць прыватызацыя шмат якіх прадпрыемстваў. І каб пакупнікі былі ня толькі з Расеі, а каб пакупнікі былі з разьвітых краінаў сьвету. Сьвет не сышоўся клінам толькі на адным-двух прадпрыемствах. Патрэбны шырокі падыход. Маюць на ўвазе адно-два-тры такія прадпрыемствы, але я маю на ўвазе зусім іншае. І калі нам раяць праводзіць прыватызацыю, то гэта шырокі падыход. А калі раяць, якія прадпрыемствы прыватызаваць, то гэта ўжо ня іх справа. Гэта ўжо справа нашага кіраўніцтва. Я памятаю, што Кудрын, калі раіў нам прыватызаваць прадпрыемствы, ён дадаў, што не абавязкова, каб інвэстары былі толькі з Расеі».

Дашчынскі: «Ці хопіць гэтых грошай ад прададзеных прадпрыемстваў, каб вырашыць цяперашнія фінансавыя праблемы?»

Злотнікаў: «Гэта крызіс не валютны, а крызіс усёй мадэлі гаспадараньня ў Беларусі. Адразу дзясяткам мільярдаў даляраў пагасіць яго нельга. Трэба насамрэч рэформы праводзіць. Але патрэбныя і вялікія грошы для мадэрнізацыі гэтай эканомікі, каб вырашыць сацыяльныя праблемы. Таму павінен быць шырокі падыход, стратэгічная праграма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG