Заснавальніка Wikileaks пакуль ня выдалі ў Швэцыю

Сёньня ў Вялікай Брытаніі скончылася судовае паседжаньне адносна запыту Швэцыі аб экстрадыцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Рашэньне ў справе мае быць прынятае 24 лютага. Асандж пакуль застаецца на волі пад заклад.

Стакгольм дамагаецца выдачы Асанжа для допыту паводле абвінавачаньня ў сэксуальным гвалце.

Асанж адхіляе абвінавачаньні, яго адвакаты аспрэчвалі экстрадыцыю.

Паводле адвакатаў Асанжа, яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне, калі пасьля Швэцыя выдасьць яго ЗША ў сувязі з абвіначаваньнямі, зьвязанымі з публікацыямі сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў на сайце WikiLeaks.

Акрамя таго, адвакаты заяўляюць, што тыя дзеяньні, у якіх вінавацяць Асанджа швэдзкія ўлады, не зьяўляюцца злачыннымі паводле ангельскіх законаў, і таму ён не падлягае экстрадыцыі.

Wikileaks і Беларусь


WikiLeaks: Як Лукашэнка “выхоўваў” Грыбаўскайце

WikiLeaks: Гандаль закладнікамі па-беларуску

WikiLeaks зноў апублікаваў лісты пра Лукашэнку

Макей меў размову з прадстаўніком Асанжа

WikiLeaks рассакрэціў пляны Захаду адносна Беларусі


Транзыт газу празь Беларусь – сярод прыярытэтаў бясьпекі ЗША

У матэрыялах Wikileaks Беларусь згадваецца як “фактычна мафійная дзяржава”


БОЛЕЙ Пра Wikileaks


WikiLeaks —змагары за свабоду кампрамату ці інфармацыі?

WikiLeaks: Важна ведаць, што насамрэч адбываецца