Інтэрнэт-сайт WikiLeaks абнародаваў сьпіс ключавых аб'ектаў, якія Вашынгтон лічыць "жыцьцёва важнымі" для нацыянальнай бясьпекі ЗША. Газаправод Ямал Эўропа, па якім празь Беларусь ідуць пастаўкі расейскага газу ў Эўропу, названы "найважнейшым газавым аб'ектам у сьвеце".
У лютым 2009 году Дзярждэпартамэнт загадаў дыпляматычным місіям ЗША ў сьвеце падрыхтаваць сьпіс аб'ектаў інфраструктуры і ключавых рэсурсаў у сьвеце, "згуба якіх можа крытычна паўплываць на стан здароўя насельніцтва, эканамічную бясьпеку і/ці нацыянальную бясьпеку Злучаных Штатаў".
Сьпіс уключае падводныя кабэлі, цэнтры камунікацыі, мінэральныя рэсурсы і кампаніі стратэгічнай важнасьці ў краінах ад Аўстрыі да Новай Зэляндыі.
WikiLeaks працягвае выкладаць у сеціва дыпляматычнае ліставаньне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу па факце выцечкі сакрэтнай інфармацыі.