У апошніх публікацыях дакумэнтаў амэрыканскага дыпляматычнага ліставаньня на сайце WikiLeaks беларускі ўрад вызначаецца як "злачынны рэжым гвалтоўнага і аўтарытарнага характару". Гэтую ацэнку цытуе сёньня гішпанская штодзённая газэта El Pais.
У дэпэшах Лукашэнка называецца "дыктатарам" і "селянінам, які стаў ідэалягічным чыноўнікам", чыё савецкае выхаваньне прывяло да веры, што "дзяржава кіруе людзьмі".
У дэпэшах падкрэсьлівалася, што "як былы палітработнік савецкай арміі, дыктатар разумее, як выкарыстаць ідэалёгію для маскіроўкі сапраўдных сваіх намераў".
Неназваныя амэрыканскія дыпляматы пісалі, што Лукашэнка здольны прымаць жорсткія рашэньні, аднак ён "ведае, калі спыніць апанэнтаў, перш, чым яны яго абвінавацяць у датычнасьці да незаконных забойстваў".