Урад Расейскай Фэдэрацыі ўсклаў на Міністэрства юстыцыі паўнамоцтвы па прадстаўленьні інтарэсаў Расеі на судовым працэсе па нафтавым іску Беларусі ў Эканамічным судзе СНД.
Адпаведнае распараджэньне 1 чэрвеня падпісаў прэм’ер-міністар РФ Уладзімер Пуцін, яно апублікавана на сайце Кабінэта міністраў.
Урад Беларусі 25 сакавіка 2010 года зьвярнуўся ў Эканамічны суд СНД, які часова выконвае функцыі Суда ЕўрАзЭС, зь іскавай заявай аб неправамернасьці зьбіраньня расейскім бокам экспартных мытных пошлін на прадукты перапрацоўкі нафты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь. У судовым працэсе урад Беларусі таксама прадстаўляе Міністэрства юстыцыі.
18–19 траўня адбылося распарадчае пасяджэньне калегіі Эканамічнага суду СНД. Калегія «вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разбору ў межах распарадчага пасяджэньня, якое прызначана на 22 чэрвеня».
Беларускі бок палічыў, што такім чынам працэс разгляду іску да Расеі аб пошлінах на нафтапрадукты папросту зацягваецца. Міністэрства юстыцыі Беларусі 24 мая заявіла, што «катэгарычна пратэстуе супраць гэтага рашэньня суду». Мінюст таксама падкрэсьліў, што гэтае рашэньне супярэчыць рэглямэнту суду, паведамляе БелаПАН.