У Вярхоўным судзе на працэсе “аб тэрарызме” прагледзелі відэазапісы вочных ставак. Паводле сьведкі, Аўтуховіч цікавіўся ў генэрала Фралова пастаўкай аўтаматаў і гранатамётаў.
Напярэдадні суд вывучаў дадзеныя тэлефонных злучэньняў паміж абвінавачанымі Ларыным і Аўтуховічам, Казловым і Аўтуховічам з Асіпенкам. Сьледзтва лічыць такія размовы доказам змовы, абвінавачаныя гэта аспрэчваюць. Гэтак, былы міліцыянт з Гародні Міхаіл Казлоў патлумачыў, што ў 2005 годзе часта гаварыў праз мабільны тэлефон з Аўтуховічам і Асіпенкам, паколькі браў удзел у расьсьледаваньні крымінальнай справы супроць кіраўніцы падатковай інспэкцыі Ваўкавыску Стасевіч, на якую скардзіліся Аўтуховіч і Асіпенка. "Пасьля ўмяшаньня намесьніка генэральнага пракурора Пруса справа была перададзеная зь міліцыі ў пракуратуру, а потым закрытая", — паведаміў Казлоў пра марны лёс намаганьняў давесьці гэтую справу да суду. Мікалай Аўтуховіч даў тлумачэньні адносна эпізоду сачэньня за намесьнікам міністра падаткаў і збораў Камянко. Паводле Аўтуховіча, Ларын у гэтым эпізодзе яго агаварыў.
У адным з прагледжаных судом відэазапісаў абвінавачаны Аляксандар Ларын на вочнай стаўцы з Уладзімерам Асіпенкам у 2009 годзе зрабіў сэнсацыйную заяву: ён сказаў, што ў 2005 годзе нібыта "зарэзаў і закапаў у лесе" свайго саўдзельніка, імя якога не назваў. Сказаў, што "гэта крымінальнік з другога рэгіёну, якога ніхто шукаць ня будзе".
Адвакат Павал Сапелка, камэнтуючы гэтыя паказаньні Ларына, нагадаў пра мэдыка-псыхіятрычную экспэртызу, якую праводзілі Ларыну:
"Як сказаў Ларын на гэтай экспэртызе псыхіятрам, "я — розны". Ужо цягам году мы бачым тое, што "сыплецца" з Ларына. Застаецца спадзявацца, што прысуд расставіць усе кропкі над "і", аддзеліць праўду ад прыдуманага".
Карэспандэнт: "А ці ёсьць у справе яшчэ дадзеныя пра тое, што Ларын кагосьці нібыта "зарэзаў і закапаў", як ён кажа?"
"Такога няма. Адзінае, што можна згадаць, — гэта дадзеныя экспэртызы рэчаў, якія знайшлі ў Горадні, на месцы, дзе пакінулі гранатамёт. Экспэртыза паказвае, што на рэчах знойдзеныя генатыпічныя сьляды дзьвюх асобаў. І ў пастанове аб прыцягненьні Ларына як абвінавачанага таксама фігуруе вэрсія пра саўдзельніка, невядомага саўдзельніка".
Яшчэ на адным прагледжаным відэазапісе сьведка Валер Паўтарак, які называе сябе былым целаахоўнікам Аўтуховіча, распавёў пра размову, якая адбылася ў більярднай паміж Аўтуховічам, Лявонавым, Асіпенкам і былым дэпутатам, генэралам Валерам Фраловым. Нібыта Аўтуховіч запытаўся пра пастаўкі аўтаматаў і гранатамётаў "Аса". Паводле сьведкі Паўтарака, генэрал Фралоў адказаў, што "аўтаматы набыць можна, а з гранатамётамі "Аса" прыйдзецца пачакаць".
Валер Фралоў на просьбу "Свабоды" пракамэнтаваў гэты запіс сьведкі, зроблены год таму адносна падзеяў пяцігадовай даўніны:
"Мяне і сьледчы пытаўся: у Аўтуховіча былі? Быў. У більярд гулялі? Гуляў. А пра зброю Аўтуховіч пытаўся? А чорт яго ведае, хіба я памятаю, можа і пытаўся. А калі пытаўся, я мог і адказаць, што цяпер былі б грошы — паехаў і купіў у той жа Расеі, мяжы ж няма. А потым сьледчы пытаецца: а вось “Асу”? Кажу: хлопцы, вы ведаеце, што гэта за "Аса"? Гэта БТР вялікі, на якім устаноўка для стральбы. А я к таму часу да зброі ня меў ніякага дачыненьня, няўжо б я мог кудысьці гэтую "Асу" гнаць? Кажу: хлопцы, вы ж разьбярыцеся, перад тым як пытаньні задаваць".
Нагадаю, Мікалай Аўтуховіч заяўляе, што сьведка Паўтарак яго агаворвае. Назіральнікі адзначаюць, што калі Паўтарак даваў на відэа гэтыя паказаньні, Аўтуховіч, Асіпенка і Лявонаў былі за кратамі. Пазьней Юрый Лявонаў быў вызвалены, зь яго абвінавачаньні ў падрыхтоўцы тэракту зьнялі. Між тым, паводле сьведкі Паўтарака, Лявонаў таксама датычны да размоваў пра зброю. Чаму тады да яго няма прэтэнзій?
Працэс у Вярхоўным судзе працягнецца 14 красавіка.