Беларусь паставіць у Вэнэсуэлу 10 тысяч тон сухога малака.
Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу гендырэктар прадпрыемства «Белагразьнешгандаль» Валянцін Цялушкін. Пастаўкі сухога цэльнага малакага пачнуцца ў сакавіку гэтага года. Кантракт падпісаны ў лютым 2010 года.
Сума кантракта склала 36 мільёнаў даляраў. Пастаўкі будуць весьціся з заводаў «Беллакт» і «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат». Такі ж кантракт на 2009 год прадугледжваў пастаўкі на 7 тысяч тон.
Паводле Валянціна Цялушкіна, прапрацоўваецца магчымасьць экспарту ў Вэнэсуэлу іншых відаў малочнай прадукцыі.