Як падае БЕЛТА, малочная прадукцыя з Мазыра будзе дазволена да паставак у Расею з 5 сакавіка, а мясныя прадукты з Гомелю змогуць пастаўляцца ў Расею з 3 сакавіка.
Расейскія кантралёры паведамілі, што ў Мазыры выканалі патрабаваньні санітарных органаў Расеі што да санітарных нормаў і маркіроўкі прадукцыі, а таксама афармленьня суправаджальных дакумэнтаў. Адносна ж гомельская мясной прадукцыі, паводле расейцаў, узятая пад увагу праведзеная праца што да недапушчэньня патрапляньня ў харчовую прадукцыю антыбіётыкаў і гарантыі санітарных органаў Беларусі, што прадукцыя гомельскага мясакамбінату адпавядае расейскім санітарным нормам.