Польскі сэнатар, кіраўнік Wspólnoty Polskiej — арганізацыі, якая супрацоўнічае з польскімі меншасьцямі па ўсім сьвеце — Мацей Плажынські прыбыў сёньня ў Беларусь.
Як падаюць польскія СМІ, ён накіраваўся ў Валожын, дзе будзе разглядацца справа вакол Дома польскага ў Івянцы. Паводле Плажыньскага, ён ня мае аніякіх ілюзіяў наконт якасьці беларускай судовай сыстэмы: «Што ўлада лічыць патрэбным, тое суд адразу выконвае», падкрэсьліў сэнатар.
Пасьля судовых слуханьняў Мацей Плажынські мае намер сустрэцца зь лідэрам не прызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў і іншымі актывістамі гэтай арганізацыі.
Разгон Саюзу палякаў Беларусі палітык ацаніў наступным чынам: «Калі выявілася, што пазбавіць СПБ легальнага статусу недастаткова, беларускія ўлады прыйшлі да высновы, што трэба правесьці новыя рэпрэсіі, каб запужаць людзей і аслабіць польскую тоеснасьць».