Днямі старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётар Міклашэвіч заявіў пра неабходнасьць прыняцьця ў краіне заканадаўства аб альтэрнатыўнай службе. І нагадаў, што права на альтэрнатыўную службу замацавана ў Канстытуцыі Беларусі. Старшыня КС таксама адзначыў, што ў суд паступаюць адпаведныя звароты грамадзян.
З чым сутыкаюцца маладзёны-прызыўнікі, якія адмаўляюцца ісьці ў войска з рэлігійных прычын, ці ёсьць у іх пэрспэктывы дамагчыся рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права і чаму ў Беларусі дагэтуль няма адмысловага Закону аб альтэрнатыўнай службе?
Заява Канстытуцыйнага суду амаль супала ў часе з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным 12-цю эўрапейскімі праваабарончымі арганізацыямі. «Мы заклікаем прэзыдэнта Лукашэнку забясьпечыць права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу ўсім асобам, якія адмовіліся ад праходжаньня вайсковай службы зь меркаваньняў сумленьня ў адпаведнасьці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — сказана ў лісьце.
Апошнім часам у Беларусі адбылося некалькі судовых працэсаў над асобамі, якія не пажадалі ісьці на тэрміновую вайсковую службу.
Верніка абшчыны «Сьведкі Еговы» Зьмітра Смыка, які прасіў накіраваць яго на альтэрнатыўную службу, абвінавацілі ў тым, што ён ухіліўся ад вайсковай службы. 29 студзеня адбудзецца суд над вернікам габрэйска-мэсіянскай суполкі Іванам Міхайлавым, абвінавачаным ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Актывіста партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенку затрымалі на вуліцы й гвалтам даставілі ў ваенкамат, хоць, паводле ягоных слоў, позву ў ваенкамат ён не атрымліваў. Затое падаваў заяву з просьбай дазволіць яму прайсьці альтэрнатыўную службу.
На думку Міхася Пашкевіча, кіраўніка грамадзкай ініцыятывы «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу», заява Пятра Міклашэвіча наўпрост зьвязаная з шырокім розгаласам судовых разбораў на тэму альтэрнатыўнай службы:
«Як адзначыў сам Міклашэвіч — у судах сабралася дастатковая колькасьць спраў па альтэрнатыўнай службе. Гэта сьведчыць пра тое, што ня проста варта, а вельмі важна змагацца за свае правы. Для нашай невялікай краіны аказалася дастатковым прыцягнуць увагу да праблемы ў розных рэгіёнах, рознымі сродкамі — і дамагчыся ўвагі да праблемы з боку чыноўнікаў».
«Закон, які б замацаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, павінен быць прыняты тэрмінова. Да прыняцьця гэткага закону ніхто не павінен быць абвінавачаны ці асуджаны за адмову ад праходжаньня вайсковай службы зь меркаваньняў сумленьня», — адзначаюць у лісьце да прэзыдэнта эўрапейскія праваабаронцы.
Але калі зьбіраюцца заняцца ўвядзеньнем альтэрнатыўнай службы чыноўнікі? Намесьнік старшыні Сталай камісіі нацыянальнай бясьпекі ў Палаце прадстаўнікоў Ігнат Місурагін нічога пра лёс і пэрспэктывы закону ня ведае:
«Я не займаюся гэтым законам і, наколькі я ведаю, у нас ніхто гэтым пытаньнем не займаецца ў парлямэнце. І камэнтаваць тое, чаго не існуе і няма яшчэ, я не магу».
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык лічыць, што Закон аб альтэрнатыўнай службе — па-за кампэтэнцыяй Мінабароны:
«Альтэрнатыўная служба — гэта від працоўнай павіннасьці, а не ваеннай службы. Таму альтэрнатыўная служба — не мая сфэра кампэтэнцыі. Я ж не магу казаць пра тое, за што не адказвае Мінабароны. Вы ж не зьвяртаецеся да мяне паводле службы ў царкве. А там таксама называецца „служба“. Гэта ж проста дурасьць. Тое самае — альтэрнатыўная служба. Зьвярніцеся ў кампэтэнтныя органы. Гэта сфэра Міністэрства працы і сацыяльнай абароны».
У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачылі так:
«Літаральна ўчора размаўляла з начальнікам юрупраўленьня. Яна сказала: у нас пакуль ні-чо-га. Ніякага руху пакуль няма абсалютна. Ні новых даручэньняў, ні таго старога праекту, які калісьці Мінабароны распрацоўваў з удзелам нас і Мінздраву, які потым урэшце не прынялі. Асноўным выканаўцам тады было Мінабароны, хаця яны ад гэтага неяк адсоўваюцца — маўляў, гэтым займацца павінны мы».
Праца над гэткім законам ужо сталася гісторыяй, распавядае Міхась Пашкевіч:
«У 1994 годзе права на альтэрнатыўную службу было замацавана ў Канстытуцыі. Потым два разы да гэтага прыцягваў увагу Канстытуцыйны суд. Трэба было ствараць працоўную групу дзеля працы над законапраектам і гэтак далей. Так ці інакш, праект такога закону быў прапанаваны Ўладзімерам Навасядам у 2004-м годзе, і гэты праект быў завалены. Гэты закон ёсьць у праекце Ўказу аб пляне працы на 2010 год. І Цэнтар законапраектнай дзейнасьці таксама не хаваў, што ёсьць ён у пляне. Проста цягнецца гісторыя ўжо 10 год. Дзесяць год гэты Закон выкрэсьліваюць».
Праўда, яшчэ адзін варыянт закону пабачыць давялося, працягвае Пашкевіч:
«Чамусьці Радай па бясьпецы пры прэзыдэнце быў распрацаваны. Ён быў вельмі і вельмі дыскрымінацыйны. Ідзе размова пра ў 2 разы большы тэрмін службы, чым звычайная вайсковая служба, і толькі выключна паводле рэлігійных поглядаў».
На думку сёньняшняга вайскоўца Андрэя, гэткая альтэрнатыўная служба папулярнасьці не займела б.
«У 60-70% вайсковых частак добра, калі два разы за тэрмін службы ты нейкую зброю ў руках трымаць будзеш. Большая частка часу — гэта тая самая сутнасьць, што і ў альтэрнатыўнай службы. Толькі ты ня „вуткі“ за бабулькамі будзеш насіць у шпіталі, а займацца прыбіраньнем, чысткай, фарбоўкай-перафарбоўкай. Я думаю, не займее папулярнасьці альтэрнатыўная служба, калі замест паўтара года ты будзеш губляць тры».
На думку колішняга вайскоўца Івана Шылы, намесьніка старшыні «Маладога Фронту», альтэрнатыва звычайнаму сучаснаму беларускаму войску павінна быць у грамадзтве абавязкова — незалежна ад рэлігійных поглядаў:
«Войска — гэта месца, дзе чатыры дзіркі называюцца туалетам, а жыцьцё ў такіх умовах — гартаваньнем асобы. Войска — гэта месца, дзе месца ў туалеце разьмяркоўваецца паводле адслужанага ў войску, што ёсьць дзедаўшчынай, у рамках якой шмат каго проста забіваюць. У такім грамадзтве ёсьць слабыя людзі, якіх цкуюць. Добра, калі яны проста некамфортна сябе пачуваюць 18 месяцаў. Але часта гэта прыводзіць да ўцёкаў з войска, самагубстваў і гэтак далей. І таму я лічу, што ў такіх умовах альтэрнатыўная служба — неабходная. Да той пары, пакуль войска ў нашай краіне ня стане прафэсійным. А пра гэта гаварыць пакуль зарана».
Зь існаваньнем дзедаўшчыны пагаджаецца і мой суразмоўца Андрэй:
«У некаторых часьцях дзедаўшчына амаль зьнікла. Але ёсьць цэлы шэраг месцаў, дзе яна існуе цудоўна. Гэта ўласьціва для тых месцаў, дзе само камандаваньне распускае рукі. А потым у адмысловае памяшканьне хавае зьбітых вайскоўцаў на тыдні два, каб сьлядоў ад зьбіцьця не засталося. І ўвесь гэты час проста прыносяць яму ежу».
Наконт ежы, утрыманьня — хай сабе і спартанскага — прыхільнікі альтэрнатыўнай службы таксама маюць свае аргумэнты. Відавочна ж, што альтэрнатыўная служба магла б быць дзяржаве выгаднай і карыснай яшчэ і камэрцыйна. Бо альтэрнатыўнікаў можна было б прызначаць на непапулярныя працы, даводзіць Міхась Пашкевіч:
«У той жа Расеі фінансавае абгрунтаваньне Закону займала ўсяго толькі абзац.Чалавек жа працуе на пэўным прадпрыемстве, дзе зь ім ці безь яго заплянавана пэўная адзінка штатная. Дзяржава нічога ня плаціць — гэта справа прадпрыемства. Дзяржава ня плаціць за жыльлё чалавека, бо той жыве ў хаце. Дзяржава ня плаціць за вопратку, ня плаціць за ежу».
А пакуль што тым, хто насуперак жаданьню ўсё ж у войска патрапіў, даводзіцца рабіць зь лімона ліманад і разьвіваць філязофскія рысы характару, распавядае Андрэй:
«Я пахудзеў на 17 кіляграмаў, стаў лепей выглядаць, падвысіў фізычны стан. Пачаў цаніць тое, што меў, чаго пазбаўлены пакуль, часова. Для некаторых людзей ёсьць сэнс у войску. Бо калі казаць пра маладзёнаў з глухіх вёсак, то тут іх неяк спрабуюць пад пэўны ровень падраўняць. Гутараць неяк зь імі, выхоўваюць неяк... А тыя, хто „занадта разумны“, маюць магчымасьць адчуць сябе поўнай нікчэмнасьцю. Галімай, бяспраўнай нікчэмнасьцю».
Заява Канстытуцыйнага суду амаль супала ў часе з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным 12-цю эўрапейскімі праваабарончымі арганізацыямі. «Мы заклікаем прэзыдэнта Лукашэнку забясьпечыць права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу ўсім асобам, якія адмовіліся ад праходжаньня вайсковай службы зь меркаваньняў сумленьня ў адпаведнасьці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — сказана ў лісьце.
Апошнім часам у Беларусі адбылося некалькі судовых працэсаў над асобамі, якія не пажадалі ісьці на тэрміновую вайсковую службу.
Верніка абшчыны «Сьведкі Еговы» Зьмітра Смыка, які прасіў накіраваць яго на альтэрнатыўную службу, абвінавацілі ў тым, што ён ухіліўся ад вайсковай службы. 29 студзеня адбудзецца суд над вернікам габрэйска-мэсіянскай суполкі Іванам Міхайлавым, абвінавачаным ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Актывіста партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенку затрымалі на вуліцы й гвалтам даставілі ў ваенкамат, хоць, паводле ягоных слоў, позву ў ваенкамат ён не атрымліваў. Затое падаваў заяву з просьбай дазволіць яму прайсьці альтэрнатыўную службу.
На думку Міхася Пашкевіча, кіраўніка грамадзкай ініцыятывы «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу», заява Пятра Міклашэвіча наўпрост зьвязаная з шырокім розгаласам судовых разбораў на тэму альтэрнатыўнай службы:
«Як адзначыў сам Міклашэвіч — у судах сабралася дастатковая колькасьць спраў па альтэрнатыўнай службе. Гэта сьведчыць пра тое, што ня проста варта, а вельмі важна змагацца за свае правы. Для нашай невялікай краіны аказалася дастатковым прыцягнуць увагу да праблемы ў розных рэгіёнах, рознымі сродкамі — і дамагчыся ўвагі да праблемы з боку чыноўнікаў».
«Закон, які б замацаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, павінен быць прыняты тэрмінова. Да прыняцьця гэткага закону ніхто не павінен быць абвінавачаны ці асуджаны за адмову ад праходжаньня вайсковай службы зь меркаваньняў сумленьня», — адзначаюць у лісьце да прэзыдэнта эўрапейскія праваабаронцы.
Але калі зьбіраюцца заняцца ўвядзеньнем альтэрнатыўнай службы чыноўнікі? Намесьнік старшыні Сталай камісіі нацыянальнай бясьпекі ў Палаце прадстаўнікоў Ігнат Місурагін нічога пра лёс і пэрспэктывы закону ня ведае:
«Я не займаюся гэтым законам і, наколькі я ведаю, у нас ніхто гэтым пытаньнем не займаецца ў парлямэнце. І камэнтаваць тое, чаго не існуе і няма яшчэ, я не магу».
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык лічыць, што Закон аб альтэрнатыўнай службе — па-за кампэтэнцыяй Мінабароны:
«Альтэрнатыўная служба — гэта від працоўнай павіннасьці, а не ваеннай службы. Таму альтэрнатыўная служба — не мая сфэра кампэтэнцыі. Я ж не магу казаць пра тое, за што не адказвае Мінабароны. Вы ж не зьвяртаецеся да мяне паводле службы ў царкве. А там таксама называецца „служба“. Гэта ж проста дурасьць. Тое самае — альтэрнатыўная служба. Зьвярніцеся ў кампэтэнтныя органы. Гэта сфэра Міністэрства працы і сацыяльнай абароны».
У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачылі так:
Літаральна ўчора размаўляла з начальнікам юрупраўленьня. Яна сказала: у нас пакуль ні-чо-га.
Праца над гэткім законам ужо сталася гісторыяй, распавядае Міхась Пашкевіч:
«У 1994 годзе права на альтэрнатыўную службу было замацавана ў Канстытуцыі. Потым два разы да гэтага прыцягваў увагу Канстытуцыйны суд. Трэба было ствараць працоўную групу дзеля працы над законапраектам і гэтак далей. Так ці інакш, праект такога закону быў прапанаваны Ўладзімерам Навасядам у 2004-м годзе, і гэты праект быў завалены. Гэты закон ёсьць у праекце Ўказу аб пляне працы на 2010 год. І Цэнтар законапраектнай дзейнасьці таксама не хаваў, што ёсьць ён у пляне. Проста цягнецца гісторыя ўжо 10 год. Дзесяць год гэты Закон выкрэсьліваюць».
Праўда, яшчэ адзін варыянт закону пабачыць давялося, працягвае Пашкевіч:
«Чамусьці Радай па бясьпецы пры прэзыдэнце быў распрацаваны. Ён быў вельмі і вельмі дыскрымінацыйны. Ідзе размова пра ў 2 разы большы тэрмін службы, чым звычайная вайсковая служба, і толькі выключна паводле рэлігійных поглядаў».
На думку сёньняшняга вайскоўца Андрэя, гэткая альтэрнатыўная служба папулярнасьці не займела б.
У 60-70% вайсковых частак большая частка часу — гэта тая самая сутнасьць, што і ў альтэрнатыўнай службы.