Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку


12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.


Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з Жодзінскай турмы Івана Міхайлава, які зьяўляецца мэсіянскім габрэем, і адмовіцца ад абвінавачаньняў супраць яго. Іван быў арыштаваны ў Менску на сваім працоўным месцы 15 сьнежня 2009 году. У лісьце А.Лукашэнку таксама прапануецца скасаваць штраф сьведку Яговы з Гомеля Дзмітрыю Смыку, які за адмову служыць у войску быў аштрафаваны судом у лістападзе 2009 году на 3,5 мільёны рублёў (875 эўра).

У лісьце нагадваецца пра 57 артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе грамадзянам краіны права на альтэрнатыўную службу. Таксама праваабаронцы згадваюць, што яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі вынес рашэньне заснаваць у Беларусі альтэрнатыўную службу.

Украінцы і расейцы могуць адмовіцца ад вайсковай службы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG