За пятнаццаць дзён лістапада (з 2 па 17) на Гомельшчыне захварэлі на грып і вострыя вірусныя інфэкцыі звыш 129 тысяч чалавек, альбо блізу 9 адсоткаў усяго насельніцтва.
Сярод захварэлых 46,4 адсотка складаюць дзеці. Шпіталізавана было 3692 чалавекі. Самая вялікая колькасьць захварэлых зарэгістравана 10 лістапада — 20.078 человек. Такія зьвесткі падае абласны цэнтр гігіёны й эпідэміялёгіі.
За мінулы дзень па мэдычную дапамогу зьвярнуліся крыху больш як 7 тысяч захварэлых на грып і ВРВІ.
Абласная ўправа аховы здароўя (начальнік Мікалай Васількоў) паведаміла пра 8 сьмяротных выпадкаў у рэгіёне ад вострай пнэўманіі. Іншай інфармацыі ўправа не паведамляе ўжо больш за тыдзень.