Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладая Беларусь” прапанавала сваю вакцыну


Актывісты руху “Маладая Беларусь” правялі чарговую акцыю ў Менску ў рамках кампаніі “За незалежную Беларусь”.

Каля ўнівэрмагу “Беларусь” зь дзясятак маладых людзей з марлевымі маскамі аранжавага колеру на твары і плякатамі на грудзях: “Сродак ад лукашызму” раздавалі мінакам буклеты пра беларускія нацыянальныя сымбалі.

“Гэтай акцыяй мы хацелі ў алегарычнай форме паказаць, што лукашызм – гэта хвароба нашага грамадзтва, ня менш небясьпечная, чым грып, і давесьці людзям, што ў краіне існуе моладзевы супраціў – альтэрнатыва лукашызму”, -- патлумачыў мэту акцыі лідэр руху Артур Фінькевіч.

Ён паведаміў “Свабодзе”, што акцыі будуць адбывацца днямі ня толькі ў Менску, але й у іншых гарадах краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG