У Берасьці на ўздыме эпідэміі грыпу заменены галоўны ўрач гораду. На пасаду заступіў Мікалай Красоўскі. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” ён пацьвердзіў факт сьмерці ад пнэўманіі 21-гадовай Вольгі Цыбульскай.
“Свабода” даведалася, што нябожчыцу пахавалі на могілках “Панкі” блізу райцэнтру Івацэвічы.
Землякі нябожчыцы ўдакладнілі, што да апошняга часу дзяўчына жыла й працавала ў Берасьці.
“Раптоўная сьмерць усіх нас літаральна аглушыла, — сказала “Свабодзе” супрацоўніца аддзелу культуры Івацэвіцкага райвыканкаму Алена П. — Яе маці — наша калега, многія з нас добра ведалі яе дачку, радаваліся за яе прыгажосьць і посьпехі”.
У суседнім Ганцавіцкім раёне таксама льюцца сьлёзы. У вёсцы Хатынічы пахавалі настаўніцу. Раней яна працавала ў горадзе, а муж быў гастарбайтэрам на будоўлі ў Расеі. Перабраліся ў вёску з-за малых дзяцей, каб расьлі здаравейшымі.
“Муж прыехаў у Хатынічы і заўважыў, што жонка нездаровая. Прымусіў яе зьвярнуцца да тутэйшых лекараў. На суткі яны затрымалі хворую ва ўчастковай лякарні. Пасьля накіравалі ў райцэнтар. Дадому жанчына больш не вярнулася”, — удакладніла для “Свабоды” жыхарка вёскі Хатынічы Ірына.
У Хатынічах да сёньня плачуць і па яшчэ адной жанчыне. Яна пайшла з жыцьця ў выніку раптоўнай пнэўманіі. У сям’і асірацелі трое дзяцей.
У вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёну ахвярай грыпу стаў мужчына. Ён быў удаўцом — на пачатку году памерла яго жонка. Цяпер круглымі сіротамі засталіся трое дзяцей.
Галоўны санітарны ўрач Берасьцейскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Алег Арнаўтаў паведаміў, што ў рэгіёне ўжо дакладна пацьверджаныя 8 выпадкаў захворваньня на грып А(Н1N1).