Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 165 выпадкаў захворваньня на грып A (H1N1)


У Беларусі 165 выпадкаў захворваньня на вірус грыпу A (H1N1) ад пачатку маніторынгу захворваньня ў траўні 2009 году. За пэрыяд уздыму захворваньняў на грып і прастуду сьвіны грып лябараторна пацьверджаны ў 139 выпадках.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, захворваньні на грып і прастуду ў Беларусі зьмяншаюцца: за апошнія суткі — на 32,9% сярод дзяцей і на 26,8% сярод дарослых. Як зьмяняецца колькасьць сьмяротных выпадкаў, не паведамляецца.

Тым часам у аптэках Менску і іншых гарадоў адсутнічае дастатковая колькасьць мэдпрэпаратаў антывіруснага дзеяньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG