Лепшыя матэрыялы панядзелка паводле вэрсіі грамадзкага рэдактара тыдня Мікалая Петрушэнкі.
Адразу хачу выказаць спачуваньні блізкім і калегам галоўнага рэдактара маскоўскага бюро Радыё Свабода сп.Бабурына — я ведаў яго асабіста, зь цікавасьцю слухаў аўтарскія перадачы.
Лепшы матэрыял панядзелка — “У калегаў памерлай настаўніцы ўзялі аналіз”. Аўтар бярэ актуальнасьцю тэмы. Я ўчора ехаў у электрычцы Ворша-Менск, дык толькі і размовы было, што пра розныя чуткі, завязаныя на эпідэмію. Таму вы малайцы, што ведзяце гэтую тэму.
Другое месца: “70 працэнтаў грамадзянскага сэктару Беларусі — пад пагрозай турэмнага зьняволеньня”. Я сам быў на форуме, пра які зрабіў гэты матэрыял ваш карэспандэнт. Усё вельмі дакладна, шкада толькі, што не прагучала цалкам думка У.Мацкевіча: эўрапейскія чыноўнікі — зусім ня цукар, не нашмат яны лепшыя, чым лукашэнкаўскія. Так што журналісту варта быць больш крытычным, хай ён даруе мне гэтую параду. Дасылаю вам адмыслова свой здымак з канфэрэнцыі беларускіх чыноўнікаў, якія там прысутнічалі: тыя мужчына з жанчынай сядзелі побач нават у перапынку, абы толькі ня мець кантактаў з апазыцыяй.
Трэцяе месца — артыкулу “Грып: салдатам прышчэпкі гарантаваныя, вязьням — не”. Там правільна пастаўлена пытаньне: ад жабрацтва ды турмы ніхто не схаваецца. Пра тое ня шкодзіць памятаць і А.Лукашэнку, які шмат каго зрабіў безабаронным.
Чацьвертае месца — “Што атрымаецца з БНБ”: малайчына Юры Дракахруст.
Пятае — Васіль Быкаў: “Нафта зараз даражэй крыві, і гэта можна лічыць канцом эўрапейскай гісторыі…” Адзіная заўвага па гэтым матэрыяле: варта было б згадаць яшчэ раз, што пісьменьнік быў занесены ў сьпіс загіблых на адным з помнікаў ва Ўкраіне. На дзіва, нямала сустракаў людзей, якія ня вераць у гэта, лічаць той факт рэклямай нашаму выдатнаму мысьляру. Заўсёды ім падказваю: а вы зайдзіце на расейскі сайт “Мемориал”, спампуйце копію дакумэнтаў пра гібель Быкава. Мо праз радыё працытуйце іх нашым Фамам бязьверным?
Можна было б адзначыць і Дзяды, але тут адзін Хамайда адпрацаваў за ўсіх нас, за што яму асобны рэспэкт, а нам з вамі — папрок. А свабодаўцаў хачу пакрытыкаваць і за тое, што гэты дзень яны ў асноўным зьвялі да адных Курапатаў, што рабіць нельга.