Рэканструкцыя Плошчы Перамогі ў Віцебску ня радуе гараджан. Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец абяцаў, што гэта будзе самая вялікая і прыгожая плошча ў Эўропе.
Рэканструяваць плошчу пачалі ў красавіку гэтага году, і першыя ж дзеяньні ў гэтым накірунку выклікалі незадавальненьне віцяблян. Дзеля таго, каб выкласьці тратуарнай пліткай былую зону адпачынку, тут выкарчавалі ўсе дрэвы, у тым ліку і экзатычных парод — 50-гадовыя канадзкія елкі, крымскія ружы, ніцыя рабіны ды іншыя рэдкія расьліны, якія ў 1974 годзе прывозілі сюды з усяго былога Савецкага Саюзу.
Зьнішчэньне дрэваў на Плошчы Перамогі стала “тэмай № 1” у размовах мясцовых жыхароў. Людзі тэлефанавалі ў розныя інстанцыі, патрабуючы спыніць такое добраўпарадкаваньне гарадзкой тэрыторыі. Урэшце плошчу абнесьлі плотам, пакінуўшы толькі браму для ўезду тэхнікі. Гараджане час ад часу зазіраюць у яе, аднак разгледзець пакуль можна няшмат.
Замест дрэваў, выкарчаваных увесну, па пэрымэтры плошчы высаджваюць туі. Жыхаркі бліжэйшай шматпавярхоўкі дагэтуль шкадуюць, што прыгажосьць пад іхнымі вокнамі зьнішчылі. Пра новае азеляненьне яны гавораць так: “Торкаюць нейкія чэзлыя кусьцікі”.
На плошчы штодня працуюць больш за сто будаўнікоў. І штовечар зьяжджаюцца гарадзкія чыноўнікі рознага рангу: створаны нават адмысловы “штаб”, які сочыць за працай. А яшчэ гэты будаўнічы аб“ект пільна ахоўваюць міліцыянты.
З пэўнымі нязручнасьцямі давялося сутыкнуцца жыхарам дому № 8 па Маскоўскім праспэкце — “дзевяціпавярхоўцы”, якая стаіць уздоўж плошчы. Дарэчы, гэта самы першы блёчны дом, пабудаваны ў Беларусі. Цяпер жыхарам ізноў даводзіцца перажываць будаўнічыя экспэрымэнты: у іх будуць люстраныя шыбы, якіх дагэтуль яшчэ не было нідзе ў Віцебску.
Насельнікі дому № 8 хвалююцца, што начальства турбуе адно зьнешні выгляд іхнага жытла. Бо ўнутры ўсё таксама вымагае рамонту, але да яго справа можа не дайсьці, калі плошчу адчыняць.
Урачыстае адкрыцьцё плошчы заплянаванае на 27-28 верасьня. Удзел у ім мае ўзяць Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.
Да прыезду высокага госьця застаецца крыху больш за тыдзень, а працы, як кажуць, яшчэ канца і краю не відаць. Таму будаўнічыя работы на плошчы Перамогі вядуцца і днём, і ноччу — у сьвятле фараў і ліхтароў.

Самі будаўнікі, якія робяць рамонт у “дзевяціпавярхоўцы”, ня маюць нават вагончыкаў-бытовак. Хаваюцца ад дажджу і абедаюць яны ў шапіках, некалі забраных у прадпрымальнікаў і зьвезеных на плошчу.
Насельнікі дому № 8 хвалююцца, што начальства турбуе адно зьнешні выгляд іхнага жытла. Бо ўнутры ўсё таксама вымагае рамонту, але да яго справа можа не дайсьці, калі плошчу адчыняць.
Урачыстае адкрыцьцё плошчы заплянаванае на 27-28 верасьня. Удзел у ім мае ўзяць Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.
Праз дарогу ад плошчы ўжо ўсталявалі шчыт з партрэтам Патрыярха і надпісам: “Благословляю тебя, Витебщина!”