Магілёўскія габрэі дамагаюцца ад мясцовай улады выдзяленьня на габрэйскіх могілках участка, каб на ім хаваць нябожчыкаў паводле сваіх традыцыяў.
Чыноўнікі, аднак, прапануюць габрэям дзялянку на іншых магілёўскіх могілках, бо на габрэйскіх нібыта не дазваляюць санітарныя нормы.
Дзялянка, на якую прэтэндуюць габрэі, знаходзіцца на агароджаных бэтонным плотам могілках. Яе плошча крыху большая за паўгектара. Гаворыць прадстаўнік габрэйскай рэлігійнай грамады Алег Геніліс:
“Мы ня можам людзей пахаваць паводле габрэйскіх законаў. Чалавек памірае з грамады — яго хаваюць недзе на іншых, негабрэйскіх могілках, з усімі, якія могуць быць, парушэньнямі. Хаця існуе ўчастак, на якім бы ніхто нікому не замінаў”.
Паводле суразмоўцы, ён і магілёўскі рабін Мэнахэм-Мэндэль Альпяровіч з балючым для габрэяў пытаньнем зьвярталіся да старшыні аблвыканкаму Пятра Рудніка:
“Ён выслухаў нас дужа ўважліва, і рэакцыя была дужа станоўчая. Ён сказаў, што тыдзень дае на камісію. А яна зноў дала нам адпіску. Зноў напісала нам пра трыста мэтраў. Дык мы і бязь іх пра гэта ведаем. Нам прапанавалі, каб мы зрабілі на іншых могілках веравызнаўчы ўчастак. Такіх могілак у Магілёве няма, дзе мог бы быць такі ўчастак”.
Камісію стварыла ўправа жыльлёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкаму. Пазыцыю ўлады патлумачыў супрацоўнік управы Алег Жылінскі.
“Там санітарныя нарматывы не дазваляюць ім участак выдзеліць. Ёсьць такі нарматыў, што да жылога фонду могілкі павінны быць за трыста мэтраў. А там атрымліваецца ад трыццаці да пяцідзесяці мэтраў. Санітарная служба абласная катэгарычна супраць. Хацелася, канечне, дапамагчы. Аднак там — ну ніяк нельга”.
Самі могілкі знаходзяцца ад жылога сэктару на адлегласьці, пра якую кажа спадар Жылініскі — пяцьдзясят мэтраў. Габрэі лічаць, што ўлада парушыла закон, калі дазволіла будаваць побач зь іхнімі могілкамі дамы. Алег Геніліс заяўляе, што габрэі ня кінуць дамагацца свайго:
“Гэтыя могілкі былі трыста гадоў габрэйскімі. Там дужа шмат непарадку, і каб там аднавіць парадак, трэба, каб выдзелілі веравызнаўчы ўчастак. Тады знойдуцца спонсары, якія дапамогуць навесьці парадак, і тады запануе справядлівасьць”.
Габрэйскія могілкі — найстарэйшыя ў Магілёве. Паводле гістарычных крыніцаў, у першай палове васямнаццатага стагодзьдзя габрэі ўмысьля выкупілі дзялянку пад свае клады. Пры канцы васьмідзясятых ужо дваццатага стагодзьдзя на гэтых могілках пачалі хаваць негабрэяў. Магілы ж габрэяў апаганьваліся. Людзкія косткі, кажуць габрэі, зьбіралі па ўсёй тэрыторыі могілак. Пра тое барбарства цяпер нагадвае памятны знак, пад якім ляжаць знойдзеныя людзкія парэшткі. На габрэйскіх могілках таксама ўсталяваны абэліск ахвярам магілёўскага Галакосту. Тут спачываюць парэшткі больш як дзесяці тысяч забітых фашыстамі людзей.
Памятны знак, бэтонны плот і частковае ўпарадкаваньне могілак былі зробленыя на сродкі амэрыканскага бізнэсоўца, габрэя, які адшукаў на іх магілы сваіх родзічаў. У 2003 годзе, пасьля таго, як габрэйскія могілкі зрабіліся грамадзкімі, ён спыніў фінансаваньне. Габрэі цьвердзяць, што ён гатовы яго аднавіць, але калі на габрэйскіх кладах будуць хаваць толькі габрэяў.
У Магілёве жыве каля трох тысяч габрэяў. Яны аб’яднаныя ў пяць культурных й рэлігійных таварыстваў. Паўтара месяца таму магілёўскі гарвыканкам выдзеліў будынак пад сынагогу.