13 чэрвеня, у суботу, а 18.15, на "Белсаце" – заключная аналітычная перадача “Тыдзень з Радыё Свабода”. Галоўная тэма – малочная вайна, спэцыяльны разьдзел "Прагнозы "Свабоды" – хто і калі меў рацыю".
Гэтым выпускам завяршаецца тэлесэзон "Свабоды" на "Белсаце". У верасьні – пачатак новага цыклю.
Ужо гісторыя:
Ад жніўня 2008-га па чэрвень 2009-га выйшлі 44 штотыднёвыя аналітычныя перадачы. Апроч журналістаў Беларускай службы, у іх узялі ўдзел больш за 30 гасьцей з розных службаў Радыё Свабода. Спэцыяльныя выпускі былі прысьвечаныя парлямэнцкім выбарам у Беларусі, прагнозам на 2009 год, прэзыдэнцкім выбарам у ЗША, праграме “Эўрапейскае партнэрства”, справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб правах чалавека.
Праграма “Тыдзень з Радыё Свабода” выходзіла ў эфір "Белсату" ў суботы і паўтаралася ў панядзелкі, а тасама гучала ў радыёэфіры, тэкст дыскусіяў і відэа можна знайсьці на www.svaboda.org.
Да сустрэчы ў верасьні!