Беларускі эмігрант Аляксандар Рыбак, які сёлета прадстаўляе Нарвэгію ў конкурсе „Эўрабачаньня”, кажа, што яму страшнавата было б ехаць цяпер у Беларусь.
Пра гэта ён сказаў у у інтэрвію расейскаму музычнаму сайту Звуки.ру.
"Праўду кажучы, мы трохі баімся, бо ж у Беларусі дыктатура. Мой тата даўно пераскочыў у Нарвэгію і там назапашваў грошы, каб мы з мамай таксама маглі прыехаць. Думаю, нам нескладана было б наведаць цяпер Беларусь — але ці ўдасца потым выехаць назад у Нарвэгію, я ня ўпэўнены” — сказаў Аляксандар Рыбак.