Журналіст Алесь Дастанка распавёў Свабодзе пра абставіны разьвітаньня Зьміцера Дашкевіча з памерлай маці.
Дастанка: Калі я прыйшоў, там ужо былі сябры Дашкевіча, знаёмыя, была мясцовая жыхарка, якая яго ведае. Яны чакалі. Там былі таксама мясцовыя супрацоўнікі міліцыі. Яго адразу завезьлі ў мясцовы аддзел міліцыі, а потым - у морг. Да гэтага прыехаў падпалкоўнік міліцыі, які ўзначальваў канвойную групу. Я спытаў, ці можна фатаграфаваць, ён сказаў, што толькі здалёк, бо гэта непублічнае мерапрыемства.
Потым на спэцаўтамабілі "Газэль" прывезьлі Дашкевіча. Там невялічкі дворык і памяшканьне, дзе было цела маці Дашкевіча. У гэты дворык нельга было заходзіць, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным нікога туды не пускалі. Я бачыў толькі патыліцу Дашкевіча, калі яго хутка правялі ў гэтае памяшканьне. Бачна было, што ён схуднеў.
Ён там знаходзіўся прыкладна паўгадзіны. Супрацоўніца моргу сказала, што калі ён разьвітваўся з маці, ў памяшканьні былі толькі канваіры.
Людзі, якія там былі, хацелі перадаць яму кветкі - 4 гвазьдзікі, каб ён паклаў іх у труну. Там побач стаяла супрацоўніца моргу, яе папрасілі перадаць кветкі. Яна перадала.
Я нават ня бачыў, як яго адтуль вывелі, машына ўсё засланяла. Яго вывелі і ўсе зьехалі.
Зьміцер Дашкевіч -- асуджаны лідар міжнароднай маладзёвай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) са згоды суду Маскоўскага раёну сталіцы і адміністрацыі Мінскага СІЗА №1 МУС раніцай 28 красавіка быў дастаўлены да поўдня ў Слуцак, а пасьля разьвітаньня з маці вернуты ў СІЗА.
54-гадовая Вольга Дашкевіч памерла 26 красавіка ад спыненьня сэрца ў сваім доме ў Старых Дарогах (Менская вобласьць). Яе пахаваньне пройдзе сёньня ў другой палове дня ў Старых Дарогах.
Вольга Дашкевіч нарадзілася ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці. У яе не было хранічных хвароб, аднак, паводле слоў сяброў, апошнія месяцы жанчына вельмі перажывала за лёс сына — 29-гадовага лідара "Маладога фронту". Ён быў затрыманы 18 сьнежня 2010 году ў Менску, а ў сакавіку 2011 году прысуджаны да двух гадоў калёніі нібыта за ўчыненьне злоснага хуліганства — зьбіваньне двух невядомых. Прычым Вольга Дашкевіч не змагла прысутнічаць на судзе. У 2006—2008 гадах Зьміцер Дашкевіч ужо адбываў пакараньне — паўтара года турмы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Вольга і Вячаслаў Дашкевічы пражылі разам 32 гады, працавалі журналістамі і шмат падарожнічалі, жылі на Далёкім Усходзе. Аднак нараджаць сына Вольга Дашкевіч прыехала ў Беларусь, а затым зноў вярнулася з мужам у Магадан.
28 красавіка ў 20.00 каля сталічнага Чырвонага касьцёла (касьцёла Сьвятых Сымона і Алены) жонкі палітзьняволеных плянуюць правесьці малебен у памяць аб Вользе Дашкевіч, -- паведамляе БелаПАН.