26 красавіка памерла Вольга Дашкевіч — маці лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча. Сэрца жанчыны спынілася на 54-м годзе жыцьця дома — у Старых Дарогах, дзе яна жыла з бацькам свайго сына Вячаславам Дашкевічам. Пахаваюць Вольгу Дашкевіч 28 красавіка на мясцовых могілках пры ўдзеле сваякоў і блізкіх сяброў.
Вольга Дашкевіч часта кантактавала зь сябрамі свайго сына — актывістамі "Маладога фронту". Перадусім такое здаралася, калі Зьмітра Дашкевіча судзілі, а таксама падчас яго турэмнага зьняволеньня, кажа намесьніца Зьмітра Дашкевіча ў "Маладым фронце" Наста Палажанка:
"Мы знаёмыя з Вольгай Дашкевіч ня з самых лепшых нагодаў нашага жыцьця — з часу затрыманьня Зьмітра ў 2007 годзе. Я магу ахарактарызаваць Вольгу Васілеўну як вельмі вясёлага і жыцьцярадаснага чалавека. Мы зь ёй вельмі часта стэлефаноўваліся — яна жартавала і адначасна зь вялікім болем успрымала ўсё, што адбываецца зь яе сынам. Пры гэтым яна старалася падтрымоўваць і нас, і спадара Вячаслава, і свайго сына ў лістах".
Вольга Дашкевіч паводле прафэсіі, як і яе муж Вячаслаў Дашкевіч, — журналіст. Яны шмат вандравалі, працавалі на Далёкім Усходзе, разам пражылі 32 гады. Але апошнімі гадамі — калі сын Зьміцер стаў дарослым і актыўна заняўся палітыкай — жанчына жыла клопатамі і перажываньнямі за ягоны лёс. Вось як у адным з апошніх інтэрвію Вольга Дашкевіч узгадвала сустрэчу з сынам у турме падчас першага зьняволеньня Зьмітра:
"Я як убачыла яго ў той чорнай фуфайцы… Вой… Гэта не перадаць. Мяне закалаціла ўсю. Я стала ўся то халодная, то мокрая, раву як бялуга, супакоіцца не магу. Я ж павінна яго супакойваць, маўляў, сынок, не турбуйся, як-небудзь перажывем гэты час. Дык ён мяне супакойвае. Ужо амаль апошнія словы, якія сын казаў: "Мама, яны думаюць, што калі яны мяне пасадзілі, дык на гэтым уся справа скончыцца. Усё разваліцца, ніхто нічога ня будзе рабіць. І ніякіх больш ня будзе ані мітынгаў, ані сустрэчаў, ані маніфэстацыяў… Мама, не хвалюйся! Людзі згуртаваліся яшчэ больш, і яшчэ больш сталася нашых прыхільнікаў і аднадумцаў".
З-за пагаршэньня стану здароўя Вольга Дашкевіч не магла працаваць і прысутнічаць на апошніх судовых працэсах супраць Зьмітра. Яна заставалася дома і чакала вяртаньня сына пасьля чарговага турэмнага зьняволеньня. Гэтым разам чаканьня ня вытрымала сэрца.
Рэдактар сайту кампаніі "Будзьма" Севярын Квяткоўскі наведваў сям'ю Дашкевічаў у Старых Дарогах і вось як узгадвае спадарыню Вольгу:
"Я рабіў рэпартаж зь сям'і Дашкевічаў — тады Зьміцер першы раз быў у турме за сваю грамадзка-палітычную дзейнасьць. Была вельмі гасьцінная сям'я, вельмі гасьцінная гаспадыня. І мне вельмі спадабалася, зь якой любоўю і верай у свайго сына яна распавядала пра яго. Пры гэтым яна не прыхарошвала яго і не стварала плякатны партрэт. І самае галоўнае, што любоў, спагада і вера ў сына — яна была ў кожным слове. Такой я запомніў спадарыню Дашкевіч. Сьветлая памяць — харошы быў чалавек".
Актывісты Маладога фронту ад імя бацькі Вячаслава Дашкевіча зьвярнуліся ў суд Маскоўскага раёну Менску з хадайніцтвам аб вызваленьні Зьмітра Дашкевіча з турмы на разьвітаньне з маці. Пахаваньне Вольгі Дашкевіч адбудзецца 28 красавіка ў Старых Дарогах.
Дакумэнтальны фільм “Сэрца за кратамі”