На прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно” актывісты правялі тайнае дубль-галасаваньне, каб праверыць афіцыйныя вынікі выбараў.
Вынік такі: выбары адбыліся, але ніводны кандыдат не набраў неабходнай колькасьці галасоў. Ці могуць мець такія праверкі практычныя наступствы?
Апытаньне правялі ў часе адной са зьменаў “Полацак-Шкловалакна” актывістамі “Свабоднага прафсаюзу”. Умова адна: прагаласаваць, як на выбарах. Узялі ўдзел 57% ад жыхароў участку, якія мелі права голасу. Вынік: галасавалі за сп. Южыка, намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму – 29%, за сп. Маркава ад “Грамады” – 14%, супраць усіх – 14%. Між тым паводле афіцыйных дадзеных, сп. Южык перамог, атрымаўшы амаль 61 працэнт, у Маркава, – каля 24 %, разам у выбарах удзельнічала каля 70% выбарцаў. На думку актывіста Свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха, гэткія “паўторныя” галасаваньні – альтэрнатыва разгубленасьці прайграўшых прадстаўнікоў апазыцыі:
“Калі там былі нейкія няпэўныя развагі, – маўляў, нам патрэбныя перавыбары, то ўзьнікала пытаньне: на падставе чаго? Цэльнай зразумелай палітыкі, нейкай зразумелай стратэгіі правядзеньня выбараў я ня бачыў амаль ні ў воднай з палітычных сілаў”.
Арганізаваць падобныя дубаль-галасаваньні, на погляд Міколы Шараха, не выклікае складанасьцяў:
“Тэхналягічна тут усё досыць проста. Народ зь вялікім задавальненьнем на гэта адклікаецца. Адзінае – могуць быць перашкоды адміністрацыйнага кшталту, але калі рабіць гэта з розумам, то пазьбегнуць іх можна”.
Каардынатар кампаніі АДС “За свабодныя выбары” Віктар Карніенка, адрозна ад Міколы Шараха, ня бачыць гэткую дзейнасьць мэтазгоднай:
“Ну і што з гэтых фактаў зрабіць? Якія палітычныя вынікі? Ну, ведаем. Дык мы і так ведалі, што фальсыфікавалі.Якім чынам дабіцца вынікаў? Цяпер мы ня можам нічога зрабіць толькі з той прычыны, што мы слабей, чым хацелася б. Калі ў нас будзе значна большы ўплыў на грамадзтва, тады ўсё будзе інакш”.
А вось меркаваньне Валянціна Стэфановіча, намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна-96”:
“Ёсьць некаторыя сацыялягічныя прынцыпы, там усё ж такі павінен быць шэраг патрабаваньняў – выбарка і гэтак далей.Таму з навуковага пункту гледжаньня гэта будзе не асабліва дакладная рэч, але вось як сродак інфармаваньня людзей што да фальсыфікацыі, – гэта важна і пэрспэктыўна, мне здаецца. У нас, паводле сацыялягічных апытаньняў, больш за 50% апытаных лічаць, што выбары ў краіне адбываюцца сумленна”.
Апытаньне правялі ў часе адной са зьменаў “Полацак-Шкловалакна” актывістамі “Свабоднага прафсаюзу”. Умова адна: прагаласаваць, як на выбарах. Узялі ўдзел 57% ад жыхароў участку, якія мелі права голасу. Вынік: галасавалі за сп. Южыка, намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму – 29%, за сп. Маркава ад “Грамады” – 14%, супраць усіх – 14%. Між тым паводле афіцыйных дадзеных, сп. Южык перамог, атрымаўшы амаль 61 працэнт, у Маркава, – каля 24 %, разам у выбарах удзельнічала каля 70% выбарцаў. На думку актывіста Свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха, гэткія “паўторныя” галасаваньні – альтэрнатыва разгубленасьці прайграўшых прадстаўнікоў апазыцыі:
“Калі там былі нейкія няпэўныя развагі, – маўляў, нам патрэбныя перавыбары, то ўзьнікала пытаньне: на падставе чаго? Цэльнай зразумелай палітыкі, нейкай зразумелай стратэгіі правядзеньня выбараў я ня бачыў амаль ні ў воднай з палітычных сілаў”.
Арганізаваць падобныя дубаль-галасаваньні, на погляд Міколы Шараха, не выклікае складанасьцяў:
Народ зь вялікім задавальненьнем на гэта адклікаецца.
Каардынатар кампаніі АДС “За свабодныя выбары” Віктар Карніенка, адрозна ад Міколы Шараха, ня бачыць гэткую дзейнасьць мэтазгоднай:
“Ну і што з гэтых фактаў зрабіць? Якія палітычныя вынікі? Ну, ведаем. Дык мы і так ведалі, што фальсыфікавалі.Якім чынам дабіцца вынікаў? Цяпер мы ня можам нічога зрабіць толькі з той прычыны, што мы слабей, чым хацелася б. Калі ў нас будзе значна большы ўплыў на грамадзтва, тады ўсё будзе інакш”.
А вось меркаваньне Валянціна Стэфановіча, намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна-96”:
больш за 50% апытаных лічаць, што выбары ў краіне адбываюцца сумленна