"Адбылася значная эканомія грашовых сродкаў", – сказала старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына журналістам у Менску. "Зэканомлена каля 4 млрд рублёў, якія прызначаліся на другі тур. У першым туры зэканомлена прыкладна каля 2 млрд рублёў".
Сёлетнія парлямэнцкія выбары ў Беларусі ўпершыню прайшлі ў адзін тур. Чатыры гады таму другі тур спатрэбіўся для адной выбарчай акругі. У 2000 годзе другі тур патрабаваўся ў дваццаці акругах.