"Менску гэта вельмі небясьпечна”

Паўднёвая Асэтыя і Абхазія заявілі пра свой намер увайсьці ў "саюзную дзяржаву" Беларусі і Расеі. Як да гэтага можа паставіцца беларускае кіраўніцтва? ТЭМА ДНЯ.

ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ. Чым падобныя Абхазія і Паўднёвая Асэтыя да Беларусі?

Ці ўступяць Паўднёвая Асэтыя і Абхазія ў саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі?

У “Экспэртызе "Свабоды” тэму абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.

В.Оргіш: “Гэта працяг тых гульняў, якія Расея вядзе на Каўказе”

“Гэта вынік тых пасьпешлівых дзеяньняў, якія зрабіла Расея пасьля інтэрвэнцыі ў Грузію. Цяпер яна, як кажуць, спрабуе “аслупаваць” тэрыторыю".

“Пра Паўднёвую Асэтыю й Абхазію нічога асабліва ня ведаем...”

“Нічога асабліва ня ведаю. Ну, краіны знаходзяцца на Каўказе. Што да саюзу, то тут Беларусь з Расеяй ніяк ня могуць яго зрабіць, а калі яшчэ гэтыя краіны далучацца, то наагул ня будзе ніякага толку”.

Калінкіна: “У Менску адзін шанец – цягнуць час”

Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна лічыць, што ўступленьне ў саюзную дзяржаву Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выгадна Маскве і нявыгаднае Менску.



Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш заявіў 11 верасьня, што яго рэспубліка хацела б увайсьці ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты, як паведамлялася, спачатку заявіў, што ПА хоча ўступіць у склад Расеі, але потым вымушаны быў абвяргаць самога сябе. У выніку Какойты сказаў, што Паўднёвая Асэтыя плянуе "больш цесныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй шляхам уваходжаньня Паўднёвай Асэтыі ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі".

Як будуць прымацца рашэньні ў "саюзнай дзяржаве", калі туды дададуцца два новыя раўнапраўныя ўдзельнікі? На кого пойдзе бюджэт "саюзнай дзяржавы"? Як можа беларускае кіраўніцтва паставіцца да гэтай ідэі?

Фэльетаніст Лёлік Ушкін пра "Саюзны Каўказ Беларусі і Расеі".