Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра Асэтыю й Абхазію нічога асабліва ня ведаем...”


Што вы ведаеце пра Паўднёвую Асэтыю й Абхазію і як ставіцеся да таго, што яны хочуць далучыцца да саюзу Беларусі й Расеі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся сёньня да гарадзенцаў.

Спадар: “Ну што я ведаю пра Паўднёвую Асэтыю й Абхазію? Толькі геаграфічна дзе яны знаходзяцца. А як яны там жывуць — ня ведаю. Дый што ім можа даць далучэньне да гэтага саюзу — таксама ня ведаю”.

Спадар: “Я шмат разоў адпачываў у тых краях. Нармальныя людзі там жывуць, я, дарэчы, ніколі не адрозьніваў іх, хто там грузін, абхаз альбо асэтын. Людзі як людзі. Мне здаецца, яны цяпер шукаюць падтрымкі й абароны ў Расеі”.

Спадар: “Паняцьця ня маю. Памятаю, што пры Саюзе яны ўваходзілі ў склад Грузіі. А цяпер кожны вырашае сам”.

Карэспандэнт: “А як вы ставіцеся да таго, што яны хочуць далучыцца да саюзу Беларусі й Расеі?”

Спадар: “Гэта іх праблема. Дакладна так, як я хачу пакінуць адну жанчыну й жыць з другой”.

Хлопец: “Ня ведаю, што вам сказаць. Я толькі чуў, што там ваенны канфлікт”.

Карэспандэнт: “А як вы ставіцеся да таго, што яны хочуць далучыцца да саюзу Беларусі й Расеі?”

Хлопец: “Ну, калі ім гэта і эканамічна, і палітычна выгадна, то няхай робяць, як самі вырашаць. Я буду паважаць іх рашэньне”.

Дзяўчына: “Усё, што я пра іх ведаю — гэта ваенныя дзеяньні, якія там адбываліся. Ня ведаю толькі, навошта ўсё гэта было рабіць”.

Дзяўчына: “Амаль нічога ня ведаем, хіба што цяпер Беларусь і Расея дапамагаюць ім эканамічна й псыхалягічна. А што да таго, каб далучыцца, то, думаю, дарэмна, паколькі Беларусь нават з Расеяй не змагла злучыцца, а з Абхазіяй — навошта? Гэта ня мае ніякага сэнсу”.

Ейная сяброўка: “Беларусь — славянская краіна, і яна ніяк не ўспрымаецца побач з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. Для мяне гэта нешта другое, чужое...”

Спадар: “Нічога асабліва ня ведаю. Ну, краіны знаходзяцца на Каўказе. Што да саюзу, то тут Беларусь з Расеяй ніяк ня могуць яго зрабіць, а калі яшчэ гэтыя краіны далучацца, то наагул ня будзе ніякага толку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG