Ці робіцца Беларусь новым Сынгапурам?

Беларусь назвалі адным з усясьветных лідэраў рэформаў, скіраваных на спрашчэньне вядзеньня бізнэсу.

“Значныя крокі, зробленыя ўрадам Беларусі за мінулы год у кірунку да паляпшэньня ўмоваў вядзеньня бізнэсу, атрымалі прызнаньне ў апошняй, шостай штогадовай справаздачы “Doing Business 2009”. Беларусь увайшла ў чацьвёрку вядучых дзяржаваў-рэфарматараў у нарматыўна-прававой сфэры”, — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік групы Ўсясьветнага банку ў Беларусі Крэйг Бэл.

“З чэрвеня 2007 па чэрвень 2008 г. Беларусь правяла рэформы ў шасьці зь дзесяці напрамкаў, якія дасьледуюцца ў справаздачы”, — паведаміў спадар Бэл.

У агульным сусьветным рэйтынгу Беларусь паднялася з 115 на 85 месца.

“Гэта вельмі высокі вынік, які сьведчыць пра мэтанакіраваную працу ўраду над паляпшэньнем дзелавога асяродзьдзя”, — пракамэнтаваў названыя лічбы прадстаўнік Усясьветнага банку.

“Беларусь стала адным зь вядучых рэфарматараў у катэгорыі рэгістрацыі ўласнасьці… час на рэгістрацыю ўласнасьці зьнізіўся з 231 дня да 21”, прыводзіць прыклад Крэйг Бэл.

У справаздачы “Doing Business 2009” зьмяшчаецца ацэнка эканомік 181 краіны сьвету. Рэйтынг вызначаецца паводле 10 паказьнікаў, якія тычацца дзяржаўнага рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Самыя першыя радкі займаюць: Сынгапур, Новая Зэляндыя, ЗША, Ганконг (Кітай), Данія, Вялікая Брытанія, Ірляндыя, Канада, Аўстралія, Нарвэгія, Ісьляндыя, Японія.

А.Ракава: Да любога індэксу трэба ставіцца асьцярожна

Экспэрт Інстытуту мэнэджмэнту і прыватызацыі Алена Ракава таксама мяркуе, што справа ня толькі ў рэальных посьпехах Беларусі, але і ў мэтодыцы падліку індэксаў.

Па якасьці падатковай сыстэмы Беларусь дагэтуль апошняя

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса, эканаміст Яраслаў Раманчук адзначыў: добра, што Беларусь паднялася на 30 пунктаў, са 115 на 85-е месца, але наперадзе яшчэ доўгі шлях:

“Беларусь як была на апошнім месцы па якасьці падатковай сыстэмы, так яна і засталася — 181-е месца са 181. Вельмі малы прагрэс у заканадаўстве, якое рэгулюе экспарт-імпарт.”


Ці стала лягчэй гарадзенскім прадпрымальнікам?

“Як зьмяніліся ўмовы вашай працы за апошні час? Ці палепшыліся яны?” На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенскія прадпрымальнікі.

Беларусь — рэфарматар: аванс ці канстатацыя факту?

Падчас сёлетняга інвэстыцыйнага форуму ў Менску многія патэнцыйныя замежныя інвэстары скардзіліся на адсутнасьць спрыяльнага клімату ў Беларусі для ажыцьцяўленьня бізнэс-праектаў.

Бізнэсоўцы чакаюць зьмены пастановы пра гандлёвую надбаўку

179-я пастанова Мінэканомікі сталася сапраўдным шокам для прадпрымальнікаў. Паводле старшыні Саюзу юрыдычных асобаў Віктара Маргелава, яна закранула тысячы сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і працаўнікоў гандлю.


Сац.апытаньне: Не жадаю сваім дзецям займацца прадпрымальніцтвам

Ці пажадалі б сваім дзецям заняцца прыватным бізнэсам, зьвязаць сваё жыцьцё з прадпрымальніцтвам?


















Унутраны валавы прадукт вырас на 10,6%
















Інфляцыя за жнівень – 0,2%




















Беларусь – 110-я па інвэстыцыйнай прывабнасьці


Плян прыватызацыі
Галіна эканомікі200820092010
Прамысловасьць 52 53 14
Транспарт 45 57 41
Сельская гаспадарка 20 27 18
Гандаль14 14 7
Будаўніцтва і архітэктура 11 15 10
Энэргетыка 11 14 10
ЖКГ 8 9 7
Лёгкая прамысловасьць 6 7 4
Культура 3 3 2
ВПК 2 5 7
Харчовая прамысловасьць 2 2 0
Фармацэўтыка 1 2 4
Нафтахімія 0 3 0
Сувязь 1 2 0
Спорт 0 1 0
Агулам 176 213 130