Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Актывіста Маладога фронту Івана Шылу з Салігорску за апазыцыйную палітычную дзейнасьць выключылі са школы перад апошнім выпускным іспытам. Генэральны сакратар Асамблеі вучнёўскіх прадстаўніцтваў Эстоніі Анастасія Дабрацова прапанавала юнаку прадоўжыць навучаньне ў Эстоніі. Выказваньне на гэтую тэму:
Спадар: “Я скончыў школу 28 гадоў таму. І ў той час былі папулярныя песьні “Школьны вальс” і “У францускай старане”. Не зьдзіўлюся, калі ў наступным годзе зьявіцца рэмікс “У францускай старане, на чужой плянэце Давядзецца вучыцца мне ва ўнівэрсытэце”. І гэта ўсё дзякуючы нашым кіраўнікам”.
Увосень у Беларусі пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў. Камэнтар слухача:
Спадар: “Шаноўная “Свабода”, я хачу выказацца наконт маючага адбыцца восеньню фарсу пад гучнай назвай “Парлямэнцкія выбары”. Навошта ўвогуле іх праводзіць? Навошта траціць мільённыя грашовыя сродкі, калі нічога ня зьменіцца? Ці ня лепей было б гэтыя грошы накіраваць на падвышэньне заробкаў і пэнсіяў ці на даўно абяцанае вяртаньне ўкладаў? Ад таго, што гэтыя выбары адбудуцца, народ лепш жыць ня будзе. Наадварот, ён будзе жыць ад гэтага яшчэ горш”.
Пра магчымае будаўніцтва ў менскім парку імя Янкі Купалы рэстарацыі наступнае выказваньне слухачкі:
Спадарыня Інэса Раманаўна, пэнсіянэрка: “Дарагія свабодаўцы, з абурэньнем даведалася пра злачынныя намеры пабудовы ў парку імя Янкі Купалы рэстарана. Калі яшчэ закладаўся парк, я пасадзіла там два дрэвы як раз у той частцы, дзе зьбіраюцца будаваць гэтую харчэўню. Цяпер я жыву ў гэтым раёне і бываю ў парку штодня. Гэта адзінае месца ў горадзе, дзе вольна дыхаецца, існуе нейкая асаблівая аўра. Цікава, хто замоўца гэтага злачынства? Прашу адказаць, ці будуць зьбірацца подпісы супраць гэтых ідыёцкіх плянаў і дзе можна паставіць свой подпіс?”
На пытаньне адказвае старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч:
“Ёсьць рашэньне Менгарвыканкаму, што рэстарацыя-кавярня на сто месцаў у парку Янкі Купалы павінна быць. Ад імя Таварыства ўжо накіраваны ліст прэзыдэнту краіны, а ад чацьвярга пачынаецца збор подпісаў у абарону парка. Мой мабільны тэлефон: +375 29 111 73 32. Я заўжды даеду ў любую частку горада і вазьму подпіс”.
Далей выказваньні на розныя іншыя тэмы:
Спадар: “У любым горадзе Беларусі можна пабачыць лёзунгі пра “квітнеючую Беларусь”. Тое самае нам дзень і ноч цьвердзяць па ўсіх тэле- і радыёканалах: маўляў, наша эканоміка сямімільнымі крокамі ідзе наперад. У сувязі з гэтым хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта. Аляксандар Рыгоравіч, калі ў нас насамрэч усё так добра, ці ня час ужо вам выканаць хаця б адзін пункт Вашай перадвыбарчай праграмы ўзору 1994 году? Гэты пункт быў адзін зь першых — у ім вы абяцалі вярнуць страчаныя ўклады”.
Спадарыня: “Пра мэркантыльнае з нашага жыцьця. ЖКГ выконвае распараджэньне прэзыдэнта ў справе лічыльнікаў вады ў кватэрах. Вельмі, дарэчы, нятанна. Людзі нярэдка кажуць так, спачуваючы сабе і прэзыдэнту: “А ён ня ведае. Ня можа пра ўсё ведаць і навесьці ўсюды парадак”. Вядома, дзе ж пра ўсё дбаць! Колькі неадкладных праблемаў у яго: калгасы, моладзь, апазыцыйныя газэты! А драбяза такая, як засеяная прыгожая трава каля дамоў, у кампэтэнцыі ЖКГ і вэртыкалі?”