25 жніўня пайшоў з жыцьця вядомы навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі “Белрад” Васіль Несьцярэнка. Яму ішоў 78-ы год.
Паводле калегі Васіля Несьцярэнкі, Івана Нікітчанкі, вучоны памёр у Рэспубліканскім шпіталі Упраўленьня справамі прэзыдэнта пасьля апэрацыі на страўніку. “Васіль Несьцярэнка хварэў ня толькі ў апошні час, ён хварэў усё жыцьцё – ён жа быў фізыкам-ядзершчыкам, а такая прафэсія не спрыяе абсалютнаму здароўю”, сказаў І.Нікітчанка.
26 жніўня ў інтстытуце “Белрад” адбудзецца грамадзянская паніхіда. Пахаваньне прызначана на 27 жніўня.
Васіль Несьцярэнка нарадзіўся 2 сьнежня 1934 году ў гарадзкім пасёлку Чырвоны Кут (Луганская вобласьць, Украіна). У 1958 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт). У 1958—1962 гадах навуковы супрацоўнік Інстытуту рухавікоў АН СССР. У 1963—1965 гадах загадчык лябараторыі Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР. З 1965 году загадчык аддзела і намесьнік дырэктара па навуковай працы, у 1977—1987 гадах дырэктар Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР, адначасова ў 1971—1987 гадах генэральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі "Памір". З 1990 году – дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі "Белрад". У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1990—1994 гадах старшыня аб'яднанага экспэртнага камітэту Беларусі, Украіны і Расіі.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафэсар (1969). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Аўтар больш як 300 навуковых работ, у тым ліку 15 манаграфій, больш як 320 вынаходак.