Жнівень быў адметны для Беларусі шэрагам падзеяў і зьяваў. З турмаў былі вызваленыя апошнія палітвязьні, у тым ліку былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін. ТЭМА ДНЯ.
На Алімпіядзе ў Пэкіне беларуская каманда дасягнула найлепшых за гісторыю самастойных выступаў вынікаў.
А на жніве, паводле афіцыйных зьвестак, сабраны самы высокі ў гісторыі Беларусі ўраджай хлеба – канчатковая лічба можа наблізіцца да 9 мільёнаў тон.
ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
“Апошнія падзеі паказалі залежнасьць Лукашэнкі ад Крамля”
Як можна ацаніць галоўныя падзеі жніўня? Алімпіяда, ураджай, сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі ў Сочы, вызваленьне Казуліна – хто выйграў, а хто прайграў у гэтых працэсах, якія тэндэнцыі яны выявілі? На гэтыя тэмы дыскутуюць нашы аглядальнікі Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч.
Вызваленьне палітвязьняў
20 жніўня з-за кратаў на волю выйшлі апошнія палітвязьні — Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Раней вызвалілі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. “Вызваленьне гэтых грамадзянаў разам зь іншым дае нам надзею на будучыя пазытыўныя крокі, прапановы рэальных магчымасьцяў істотнага паляпшэньня ў стасунках паміж ЗША і Беларусьсю”, — гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрта Вуда.
ЗША чакаюць новых крокаў да паляпшэньня стасункаў, заявіў у часе свайго візыту ў Менск памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвід Мэркель. Спадар Дэвід Мэркель правёў шэраг сустрэчаў: зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, намесьніцай кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Пяткевіч, старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніком місіі назіральнікаў АБСЭ Гертам Арэнсам і амбасадарамі краінаў Эўразьвязу.
Самая пасьпяховая алімпіяда
Алімпійская зборная Беларусі прывезла з Пэкіну 19 мэдалёў: чатыры залатыя, пяць срэбных, дзесяць бронзавых. Паводле колькасьці мэдалёў гэта самая ўдалая Алімпіяда за ўвесь час, як Беларусь выступае самастойнай камандай.
Алімпійскія мэдалі незалежнай Беларусі
Самы высокі ўраджай
У Беларусі амаль скончаная ўборка ўраджаю. Сабрана 8 мільёнаў 480 тысяч тонаў збожжа — гэта на 1 мільён 656 тысяч тонаў болей, чым летась, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленьні расьлінагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Сярэдняя ўраджайнасьць — 38,8 цэнтнэра на гектар, што на 8 цэнтнэраў болей, чым летась. Самая высокая ўраджайнасьць — у Гарадзенскай вобласьці: 50,4 ц/га. Гэта на 13,6 цэнтнэра больш за леташнія паказьнікі.
Збор збожжа і зернебабовых
Дадзеныя 2008 году – паводле стану на 21 жніўня. Прыбрана 92% плошчаў. Крыніца: БелТА
Ураджайнасьць збожжавых
Дадзеныя 2008 году – паводле стану на 21 жніўня. Крыніца: БелТА