У беларускіх турмах шмат людзей, пакараных за палітычныя погляды. Пра гэта ўжо выказаліся Аляксандар Казулін, Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім у першых пасьля выхаду на волю размовах з журналістамі. “Мы будзем і далей змагацца за былых таварышаў па няволі”, — кажуць экс-палітвязьні.
Сёньня падчас сустрэчы з Дэвідам Мэркелем Аляксандар Казулін зьвярнуў увагу высокапастаўленага чыноўніка Дзярждэпартамэнту ЗША на гэтую праблему. Былы кандыдат на прэзыдэнта нагадаў “справу 14-ці”, асуджаных за мітынг прадпрымальнікаў. Пакараньне ім, акрамя Кіма, дагэтуль дзейнічае, падкрэсьліў былы палітвязень. Таксама палітык скрытыкаваў беларускае заканадаўства. Паводле Аляксандра Казуліна, яно застаецца рэпрэсіўным адносна палітычных апанэнтаў улады, і няма гарантыі, што гэта зноў не скарыстаюць.
“Мэта — вырашыць праблему цалкам, а не навесьці лякіроўку. Першае — гэта паставіць кропку ў гісторыі з палітвязьнямі ў Беларусі. І другое — зрабіць так, каб у выпадку сумненьняў у ЗША і Эўразьвязе адносна палітычнага перасьледу грамадзян да суду маглі б дапусьціць міжнародных экспэртаў ці адвакатаў”.
Сяргей Парсюкевіч, які адбываў пакараньне ў Шклоўскай, а потым Менскай калёніях, таксама кажа, што сустракаў там людзей, асуджаных з прычыны сваіх палітычных поглядаў:
“Проста гэтыя людзі не былі ў апазыцыйных структурах, і таму пра іх мала хто ведае. Але недзе чалавек выказаў “ня тое” — і ўперад, адпачывай на нарах. Такое вельмі часта здараецца. Менавіта таму палітвязьняў так і падтрымлівалі іншыя зьняволеныя, што сярод іх шмат пакараных фактычна за палітыку”.
Сёньня Сяргей Парсюкевіч упершыню за паўгода наведаў рынак, на якім працаваў да арышту ў сакавіку, і сустрэўся з былымі калегамі-прадпрымальнікамі.
Я спытаўся ў Сяргея Парсюкевіча, ці адчувае ён увагу спэцслужбаў да сваёй асобы? “Адназначна ёсьць праслухоўваньне тэлефону, астатняга не заўважыў. Але ў мяне няма сакрэтаў”, — адказаў былы палітвязень.
Андрэй Кім зноў мае мабільны тэлефон, і таму даведацца пра ягоныя справы стала лягчэй. Андрэй паведаміў, што ўжо пачаў выконваць свой плян — пазнаёміцца асабіста з усімі былымі палітвязьнямі.
“Маю спадзеў сустрэцца, пазнаёміцца з усімі палітвязьнямі. Бо яны мне пісалі лісты, я ім пісаў лісты. Мы знаёмыя па перапісцы, але я жадаю зь імі сустрэцца пэрсанальна. Гэта яшчэ і зь Сяргеем Парсюкевічам, Зьмітром Дашкевічам, Артурам Фінькевічам, Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым. І з моладзевымі актывістамі. Мне зараз вельмі цікава, што адбываецца ў краіне, трэба вызначыць, хто і чаго варты”.
Нагадаю, учора з раніцы Андрэй Кім сустрэўся з Аляксандрам Казуліным і даў згоду на сумесную заяву аб непрыняцьці факта памілаваньня з боку Аляксандра Лукашэнкі. Кім падтрымлівае ідэю змагацца за рэабілітацыю ў поўным аб’ёме і дамагацца адмены прысуду ўсім 14 асуджаным удзельнікам мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.