Новы правапіс уступіць у сілу праз два гады. Новыя правілы беларускай мовы – крок да нацыянальнага аб’яднаньня ці разьяднаньня?
Новы закон “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” ўступіць у сілу 1 верасьня 2010 году. Фактычна гэта азначае, што ўлада афіцыйна скасавала суіснаваньне двух беларускіх правапісных стандартаў.
24 чэрвеня закон “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі”. быў прыняты ў другім чытаньні Палатаю прадстаўнікоў, 28 чэрвеня яго ўхваліў Савет Рэспублікі, а 23 ліпеня яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка. 26 ліпеня закон быў надрукаваны ў газэце “Звязда”.
У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй закону, “дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала або часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі гэтым законам, ва ўсіх сфэрах і выпадках выкарыстаньня беларускай пісьмовай мовы”.
Шырокага абмеркаваньня зьменаў, прапанаваных у правапіс, не было ні сярод грамадзкасьці, ні нават сярод спэцыялістаў.
Ініцыятары прыняцьця закону падкрэсьліваюць, што яны заклапочаныя тым, каб мова была стабільная. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч кажа, што “правілы сталі больш беларускімі, патрыятычнымі і мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых — ваенізаваных і палітызаваных”.
Да 2010 году дапускаецца выкарыстаньне двух варыянтаў правапісу. Парушэньне новых правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі цягне за сабой адказнасьць.
Тэкст Закону РБ "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"
ДЫСКУСІЯ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
А.Лукашанец: “Спыніцца артаграфічны разнабой”
“Зьмены, унесеныя ў адпаведнасьці з прынятым законам, не закранаюць асноўных прынцыпаў і асноўных правіл беларускай артаграфіі."
Шэсьць абяцаньняў Казіміра Фарыно
Намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно распавёў пра наступствы прыняцьця новага правапісу беларускай мовы.
Што будзе за мову “Сашы і Сірожы”?
Ці будуць караць за скажэньне агульнапрынятых нормаў дзьвюх дзяржаўных моваў?
Гісторыя зьменаў беларускага правапісу
Б. Пятровіч: “Патрэбна было пачынаць зь “мяккага знака”
Літаратурны часопіс “Дзеяслоў” выходзіць на ўласным правапісе, які ў рэдакцыі напаўжартам называюць “дзеясловіцай” – гэта прамежкавы варыянт паміж савецкай “наркамаўкай” і “тарашкевіцай”.
Сямнаццаць істотных зьмен у новай рэдакцыі правілаў
З дваццаці дзьвюх “главаў” новай рэдакцыі “Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі” распрацоўшчыкі вылучылі сямнаццаць найбольш істотных зьменаў.
В.Булгакаў: "Улада спрабуе выціснуць “непрымальныя праекты”
Галоўны рэдактар часопісу “Arche” Валер Булгакаў кажа, што ў афіцыйна зарэгістраваных выданьняў ня будзе асаблівага выбару, калі паўстане пытаньне існаваньня часопіса наагул.
З.Саўка: “Новыя зьмены ў правапісе вылучаюцца беспрынцыпнасьцю”
“У законе аб новым правапісе шмат супярэчнасьцяў, шмат блытаніны, шмат недакладнасьцяў. І ўвогуле ён вызначаецца, у адрозьненьне ад ранейшых зьменаў 1933 і 1957 гадоў, беспрынцыпнасьцю.