Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе за мову “Сашы і Сірожы”?


Ці будуць караць у Беларусі за скажэньне агульнапрынятых нормаў дзьвюх дзяржаўных моваў?

Раней закон аб сродках масавай інфармацыі забараняў скажаць агульнапрынятыя моўныя нормы. Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, у новым законе аб СМІ гэтая фармулёўка зьнятая. Цяпер не дапускаецца выкарыстаньне нецэнзурных словаў і выказваньняў.

“Я думаю, што гэтай адказнасьці могуць патрабаваць на падставе закону аб мовах, а не на падставе закону аб СМІ. Магчыма, з аднаго закону ў другі адказнасьць за гэта перакачавала”.

Паводле спадара Бастунца, на падставе згадай фармулёўкі раней адносна мэдыяў рабіліся карныя захады:

“Гэта вядомы выпадак быў, калі было вынесена папярэджаньне газэце “Наша ніва” і яно было абскарджана ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. І той стаў на бок “Нашай нівы” менавіта таму, што на той момант адсутнічалі заканадаўча зафіксаваныя моўныя правілы.

Потым яшчэ было вынясеньне папярэджаньня газэце “Прессбол”, калі яны Сашу і Сірожу друкавалі, і мова гэтых пэрсанажаў, як здалося міністэрству інфармацыі, парушае моўныя стандарты. Я думаю, што ня столькі ў мове справа была, колькі ў саміх пэрсанажах, якіх у той час выкінулі зь беларускай тэлевізіі”.

Як памяняецца сытуацыя ў зьвязку з прынятым законам аб правапісе беларускай мовы? Як ён будзе суадносіцца з новым законам аб СМІ? Кіраўніца галоўнага прававога ўпраўленьня міністэрства інфармацыі Лілія Богдан сказала:

“Міністэрства будзе працаваць выключна ў рамках той рэдакцыі закону, якая прымецца афіцыйна”.

Намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч наагул адмовілася размаўляць на гэтую тэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG