Спадар Фарыно адзначыў, што яшчэ з 1960-х гадоў навуковы калектыў пад кіраўніцтвам акадэміка Падлужнага распрацоўваў новы праект правілаў. Праца ішла доўгія гады. Гэты праект неаднаразова абмяркоўваўся і дапрацоўваўся. Па сутнасьці, ён лёг у аснову правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі, замацаваных цяпер заканадаўча:
“Па-першае, прапанаваныя ў новай рэдакцыі Правіл зьмены не закранаюць асноў дзеючага зводу правіл і не зьяўляюцца яго рэформай. Забясьпечваецца пераемнасьць і стабільнасьць норм пісьмовай беларускай мовы.
Па-другое, замацоўваюцца і пацьвярджаюцца асноўныя прынцыпы беларускай артаграфіі і пунктуацыі. Зьмяненьні датычацца не саміх асноўных правіл, а напісаньня асобных слоў ці груп слоў, якія ў дзеючым правапісе зьяўляюцца фактычна выключэньнямі.
Па-трэцяе, увядзеньне новай рэдакцыі правіл ні ў якім разе не адаб’ецца адмоўна на пісьменнасьці насельніцтва. Не патрэбна будзе перавучваць пісаць па-беларуску. Не закране працэс школьнага навучаньня, не запатрабуе перавыданьня вучэбнай і мэтадычнай літаратуры. Яна будзе паступова замененая ў працэсе натуральнага абнаўленьня зьместу адукацыі.
Па-чацьвёртае, зьмены ў правапісе не паўплываюць на чытаньне і разуменьне беларускай літаратуры, выдадзенай да 1959 году.
Па-пятае, зьмены ў правапісе ўвогуле не закрануць вучэбных праграм па беларускай мове — яны ўводзяцца з 2010 году. Не патрабуецца спэцыяльнай перападрыхтоўкі настаўнікаў, выдавецкіх работнікаў. Гэта тычыцца і журналістаў, таму што вельмі важна, каб гучала добрая, зьмястоўная беларуская мова.
Па-шостае, унясеньне кардынальных зьменаў у школьныя падручнікі, дапаможнікі, іх карэкціроўка будзе праводзіцца не адначасова, а пасьлядоўна.
У сувязі з увядзеньнем новых адукацыйных стандартаў пры пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучаньня падручнікі будзем дапрацоўваць сыстэмна, пасьлядоўна. Не патрэбна будзе адначасовае ўліваньне сродкаў на ўкараненьне правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
Новыя правілы, уведзеныя законам — гэта неабходнасьць. Будзе ісьці далейшая распрацоўка правіл, гэты працэс бесьперапынны”.