Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б. Пятровіч: “Патрэбна было пачынаць зь “мяккага знака”


Літаратурны часопіс “Дзеяслоў” выходзіць на ўласным правапісе, які ў рэдакцыі напаўжартам называюць “дзеясловіцай” – гэта прамежкавы варыянт паміж савецкай “наркамаўкай” і “тарашкевіцай”.


На думку галоўнага рэдактара часопіса Барыса Пятровіча, гэта мог быць амаль ідэальны варыянт, які прымірыў бы розныя варыянты правапісу. Але першае, з чаго трэба было пачынаць рэформу, – з праблемы вяртаньня “мяккага знака”. Аднак пажаданьні адмыслоўцаў, як кажа спадар Пятровіч традыцыйна ў разьлік не бяруцца:

“У прынцыпе, праблема такая існуе. Але павінны гэтым займацца не чыноўнікі міністэрскія, а павінны займацца навукоўцы. Гэтая праблема патрабуе ўсебаковага абмеркаваньня, а ня проста канстатацыі факту. Мне ня дужа падабаецца тое, што зроблена. І тое, як гэта зроблена. Усё роўна трэба будзе некалі гэта перарабляць, перарабляць навукоўцам.

Зразумела, не бывае нечага вечнага, не бывае нечага зробленага раз і назаўжды. Але тым ня менш, правапіс -- гэта справа вельмі тонкая і хацелася, каб як мага больш людзей былі задаволеныя тым, як гэта зроблена. На жаль, незадаволеных цяперашняй рэформай вельмі шмат. Несвоечасовая гэтая рэформа. Вельмі шкада што ўсё робіцца менавіта так.

Для нас вельмі важна сёньня тое, што існуе вось такое правіла “як чуецца так і пішацца”. Таму калі чуецца мяккае вымаўленьне, то яно павінна захоўвацца на пісьме. Тым больш у нашай сёньняшняй сытуацыі, калі большасьць маладых людзей вучаць мову па падручніках, а не перадаецца яна з вуснаў бацькоў. Дарэмна тыя, хто праводзіў рэформу, не наладзілі шырокага грамадзкага абмеркаваньня гэтай праблемы і ўвогуле не прыслухаліся да меркаваньня навукоўцаў. А зрабілі гэта па загадзе зьверху -- як гэта рабілася ўжо і ў 1933 годзе, і ў 1957-м”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG