Прынцып роўнасьці ня вытрыманы ад пачатку

У акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў увайшлі 42 прадстаўнікі апазыцыі, але выбарчая кампанія пачалася на тле арыштаў і гвалту. ТЭМА ДНЯ.

Пасьля выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці супрацоўнікі КДБ затрымалі трынаццаць апазыцыянэраў: адных падазраюць у дачыннасьці да выбуху 4 ліпеня, іншых вінавацяць ў “нецэнзурнай лаянцы”. Сярод затрыманых Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Сяргей Чыслаў, Ільля Богдан, Антон Койпіш, студэнтка Тацяна Пекун, Кірыл Паўлоўскі, Міхаіл Пашкевіч і Віталь Стражаў.

У актывістаў праводзяцца ператрусы на кватэрах, іх выклікаюць у міліцыю.

Пад час учорашняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы быў зьбіты спэцназаўцамі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты.

З другога боку, паводле папярэдніх зьвестак, у акруговыя выбарчыя акругі ўлады ўключылі асобных прадстаўнікоў апазыцыі. Да прыкладу, гэта прадстаўнік Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч (у ягонай акрузе зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Валянціна Сьвяцкая) і прадстаўнік АГП Яўген Лемеш (у ягонай акрузе балятуецца Аляксандар Дабравольскі).

Беларускія праваабаронцы, якія вядуць маніторынг выбараў у Палату прадстаўнікоў заявілі, што практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісій засталася нязьменнай.

Вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2008 годзе (паводле папярэдняй інфармацыі):


Вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе:


Пачалі працу акруговыя выбарчыя камісіі

Упершыню за ўсе апошнія выбарчыя кампаніі ў Берасьці ў склад акруговай камісіі ўключаны прадстаўнік партыі БНФ.

У акруговых камісіях 42 апазыцыянэры

“Я пакуль што зь цяжкасьцю ўяўляю, як можна абараніць закон у выпадку, калі я буду адзіным прадстаўніком дэмсілаў у гэтай камісіі. Я маю досьвед правядзеньня выбарчых кампаніяў, калі ў складзе акруговых камісіяў быў сябар нашай партыі. І ён спрабаваў абараняць законныя інтарэсы. Але гэта не дапамагло, на жаль, правесьці выбары на належным узроўні.”

Апазыцыя пакідае за сабою права на байкот

"Са 110 кандыдатаў, вылучаных Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, у акруговыя камісіі ўключаныя толькі 42 чалавекі. Гэта ўжо парушэньне дэкляраванага ўладамі прынцыпу роўнасьці, прынамсі ў тых акругах, дзе прадстаўнікоў апазыцыі ў камісіі не ўключылі."

"Выбілі дзьверы, апранулі кайданкі"

Сябра перадвыбарчага штабу Анатоля Лябедзькі, сябра АГП Аляксандар Сергіенка зьвязвае сваё нядаўняе затрыманьне супрацоўнікамі КДБ у якасьці падазраванага па справе аб выбуху 4 ліпеня, зь ціскам уладаў на апазыцыю.


Новы этап выбарчай кампаніі

У выбарчай кампаніі пачынаецца новы этап – утварэньне участкаў для галасаваньня. Гэта працэдура мусіць скончыцца не пазьней за 26 ліпеня. Займацца ёй будуць мясцовыя органы ўлады сумесна з акруговымі выбарчымі камісісямі.

“Яны ніколі ня зробяць выбары справядлівымі”

“Хачу сказаць пра выбары. Лукашэнка запусьціў чарговы піяр, што яны будуць свабодныя і справядлівыя, а Ярмошына за ім паўтарыла. А яны ўжо распрацавалі зусім іншы плян, а таму да выбараў усё ў іх будзе зроблена і расстаўлена. Ня трэба апазыцыі і блізка лезьці да гэтых выбараў. Яны ніколі ня зробяць справядлівых выбараў”.

Л. Баршчэўскі: “Байкот – зброя, якая страляе адзін раз”

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі мяркуе, што рана рабіць высновы аб ходзе выбарчай кампаніі паводле вынікаў фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў.

Выбары: у Менску пакуль два з дваццаці

У Цэнтарвыбаркам пачалі паступаць першыя пратаколы фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў. Як вядома, іх колькасьць адпавядае колькасьці дэпутатаў, якія абіраюцца ў Палату прадстаўнікоў, а менавіта 110.

С. Калякін: “Фармаваньне акруговых камсіяў было непразрыстым”

Лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін на пачатку выбарчай кампаніі пазытыўнымі лічыць толькі заявы ўладаў, у прыватнасьці А. Лукашэнкі, аб тым, што трэба правесьці вольныя выбары, безь уціску апазыцыі, з роўнымі ўмовамі, без спрыяньня ўладным кандыдатам. Але гэтыя заявы засталіся пустымі дэклярацыямі, перакананы С. Калякін.

Ільля Богдан сустракае дзень народзінаў за кратамі

Сёньня спаўняецца 21 год актывісту Моладзі БНФ Ільлі Богдану, які зараз знаходзіцца ў ізалятары ў якасьці падазраванага па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.


У Лябедзькі лекары зафіксавалі 5 гематомаў

Пасьля зьбіцьця спэцназаўцамі падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы старшыня АГП Анатоль Лябедзька зьвярнуўся ў 2-ю менскую лякарню.

Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці (фотарэпартаж)



Я.М.Вірсма: “Баюся, што выбары ня будуць свабоднымі”

“Вельмі цяжка прадбачыць любыя істотныя зьмены ў цяперашняй перадвыбарнай сытуацыі ў Беларусі. Я баюся, што яны чарговым разам ня будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі”, заявіў у Брусэлі віцэ-прэзыдэнт групы сацыялістаў у Эўрапейскім парлямэнце Ян Марынус Вірсма.



Чаму ўлада пусьціла апазыцыю ў акруговыя камісіі?

На гэтае ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” разважаюць палітолягі Юры Чавусаў і Ўладзімер Мацкевіч, а таксама аглядальнік нашага Радыё Віталь Цыганкоў.