“Заўтра раніцай мы чакаем поўныя сьпісы сябраў усіх выбарчых камісіяў”, – зазначыў ён.
Спадар Лазавік назваў наступныя лічбы: найбольш кандыдатаў у склад акруговых камісіяў вылучана праз збор подпісаў – 738. Палітычныя партыі заявілі 371 прэтэндэнта. Цікава, што з 15 зарэгістраваных у краіне партыяў, у вылучэньні ўдзельнічалі толькі – 8. Лідэрам тут стала Камуністычная партыя Беларусі, якую ачольвае дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Тацяна Голубева – 91 чалавек, Аграрная – 62. Сярод апазыцыйных партыяў на першым месцы АГП – 50 вылучэнцаў.
У склад кожнай акруговай камісіі, як правіла, уваходзяць 11-13 чалавек.