Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк пра БНР: «Сэнс гэтай зьявы можна выкласьці ў двух словах: „Беларусь навечна“»


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк 25 сакавіка выступіў з прамовай у Нью-Джэрсі, дзе беларускія эмігранты адзначалі 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зянон Пазьняк зачытаў фрагмэнты Трэцяй Устаўной граматы, пасьля падзяліўся сваім поглядам на фармаваньне БНР, сымболіку рэспублікі, абвешчаныя межы і моўны стан у ёй.

Паводле яго, падзеі 25 сакавіка 1918 году «засьведчылі перамогу беларускай нацыянальнай ідэі» — стварэньне нацыянальнай дзяржавы «на грунце культуры і гісторыі нашай гістарычнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага». Стварэньне БНР «натуральна вынікала з грамадзка-палітычных абставінаў, у якіх жыло і разьвівалася беларускае грамадзтва».

Тое, што дзяржава не рэалізавалася цалкам у практычным сэнсе, «не мяняе становішча», бо гэта адбылося «не з унутраных прычынаў, а з умоваў акупацыі, перашкодаў і забаронаў дзейнасьці». Далейшае разьвіцьцё БНР было зьвязанае з «маскоўскай акупацыяй Беларусі», казаў Пазьняк. А разважаньні пра «недафармаванасьць і недапечанасьць» нацыі вынікалі з «акупацыйнага стану і акупацыйнай прапаганды».

«Беларуская дзяржава стала звышзадачай нацыянальнага існаваньня, — заявіў Пазьняк. — Без 25 сакавіка 1918 году не было б 25 жніўня 1991-га і паўнавартаснай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь. Адраджэнцы 1990-х працягнулі справу БНР і рэалізавалі яе ў незалежнай дзяржаве».

7 яскравых і важных цытатаў зь менскага мітынгу да #БНР100

Усё, што трэба ведаць пра Дзень Волі — 2018

Санкцыянаванае ўладамі «Сьвята незалежнасьці» прайшло 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары. Паводле розных ацэнак, мітынг-канцэрт наведалі 40-50 тысяч чалавек. На сьвяце выступілі Ігар Варашкевіч і Кася Камоцкая, дачка Лявона Вольскага Адэля, рок-гурты Akute, Dzieciuki і іншыя. Мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, затрымалі дзясяткі чалавек. Усяго па краіне былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Розныя імпрэзы 25 сакавіка прайшлі ў дзясятках гарадоў Беларусі, а таксама ў іншых краінах па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG