Напярэдадні «Маршаў недармаедаў» 12 сакавіка ў Воршы на чыгуначным вакзале затрыманыя рэдактар «Народных навінаў Віцебска» Сяржук Серабро, карэспандэнтка парталу Tut.by Тацяна Мацьвеева, фотакарэспандэнт Ігар Мацьвееў. У іх забралі пашпарты «для высьвятленьня асобаў». Затрыманыя журналісты знаходзяцца ў «залі павышанай камфортнасьці».
«Вясна» паведамляе, што ў Воршы затрымліваюць журналіста «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна і журналістку БелаПАН Адар’ю Гуштын, у неназваным месцы затрыманы берасьцейскі блогер Дмітрый Гарбуноў, у Берасьці — блогер Сяргея Пятрухін.
Таксама ідуць затрыманьні незалежных актывістаў.