Стыфэн Пайфэр: Ніхто не пачне вайну з Расеяй з-за Крыму
— Існуюць абмежаванні, у рамках якіх будзе дзейнічаць Захад. Ніхто не пачне вайну з Расеяй з-за Крыму. Гэта разумеюць і ў Маскве, і ў Кіеве. Тым ня менш, на мой погляд, заходнія сталіцы павінны без прамаруджаньня даць зразумець Расеі, што вынікам яе дзеяньняў стануць адчувальныя эканамічныя і палітычныя наступствы. Перш за ўсё, я думаю, неабходна перайсьці ад размоваў аб магчымай адмене саміту «Вялікай васьмёркі» ў Сочы да размоваў аб вяртаньні да «Вялікай сямёркі». Можна заблякаваць спробы ўступленьня Расеі ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця, мне здаецца, што цяпер няма сэнсу заключаць двухбаковае амэрыкана-расейскае гандлёвае пагадненьне. Далей, мае сэнс падумаць аб пашырэньні «Спісу Магніцкага». Я зусім ня ўпэўнены ў тым, што ажыцьцяўленьне ўсіх гэтых мер прымусіць Пуціна адмовіцца ад сваіх украінскіх плянаў. Але разам зь іншымі мерамі яны будуць адчувальныя для Расеі, а самае галоўнае, Масква павінна зразумець, што зь ёй ня будуць весьці справы па-ранейшаму, — кажа кажа былы амбасадар ЗША на Ўкраіне Стывен Пайфэр.
Эндру Вайс: цяпер самы драматычны момант з часу завяршэньня халоднай вайны
Эндру Вайс, былы супрацоўнік Рады нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнце Бушы-старэйшым і Клінтане, кажа пра цяжкасьці, спалучаныя з выбарам дакладнага адказу на расейскі дэмарш:
— Тое, чаму мы сталі сьведкамі сёньня, магчыма, самы драматычны момант з часу завяршэньня халоднай вайны. Сытуацыя вельмі небясьпечная, зьменлівая, і Злучаныя Штаты будуць дзейнічаць, я думаю, вельмі асьцярожна. Стаўкі цяпер выключна вялікія і для Ўкраіны, і для міжнароднай супольнасьці, і для расейскага лідэра. Так што, на мой погляд, мы не павінны чакаць з Вашынгтону ў бліжэйшыя дні нейкіх гучных заяваў і вестак аб гатоўнасьці да драматычных крокаў. Такая пазыцыя можа расчараваць вядучых палітычных ток-шоў ці амэрыканскіх заканадаўцаў , але сьпешка ў прыняцьці рашэньняў не зьяўляецца прыкметай лідэрства ў галіне міжнароднай палітыкі, — падкрэсьлівае Эндру Вайс.
Новы «прэм'ер» Крыма на выбарах атрымаў усяго 4% галасоў, у крымінальных колах вядомы як «Гоблін» #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
У Менску затрыманыя журналісты
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў, зьбіраліся асьвятляць акцыю пратэсту ля будынку расейскай амбасады ў Менску.Відэа пікету ў Менску супраць расейскай агрэсіі. Пэнсіянэры вінавацяць "бандэраўцаў" http://t.co/1WvyZ84haL #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Наша карэспандэнтка Іна Студзінская ў аўтазаку. Разам з ёй каля дзесяці чалавек http://t.co/qYfsPyZ4a6 #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Вільнюс выклікаў свайго пасла з Масквы #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Украіна закрыла паветраную прастору для ваенных самалётаў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Акцыя каля амбасады РФ у Менску: 21 затрыманы #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Некалькі тысяч адэсітаў выйшлі на мітынг супраць расейскай акупацыі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Сьпікер Рады Крыма прызнаў, што Расея схлусіла пра ахвяраў сярод грамадзян Расеі ў Крыме #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Францыя гатовая быць пасярэднікам ва Ўкраіне і адмовілася ад саміту G8
Парыж гатовы выступіць пасярэднікам для ўрэгуляваньня крызысу ва Ўкраіне і вырашыў спыніць падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы. Пра гэта заявіў у нядзелю кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус ў эфіры тэлеканала iTele.«Мы асуджаем расейскую ваенную інтэрвэнцыю і выступаем за пасярэдніцтва для ўрэгуляваньня спрэчак», — сказаў ён.
Міністар паведаміў, што, калі гэта будзе трэба, гатовы ўзяць на сябе функцыі пасярэдніка.
Акрамя таго, міністар адзначыў, што, улічваючы падзеі ва Ўкраіне, у Парыжы выступаюць за спыненьне падрыхтоўкі да саміту G8 у Сочы.Ад удзелу ў саміце ўжо адмовіліся Канада і ЗША.
Францыя дапаможа Ўкраіне і адмаўляецца ад саміту G8 http://t.co/QwxrXxp8MP #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Армія прыведзена ў баявую гатоўнасьць
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны Аляксандар Турчынаў увёў сёньня ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) аб прывядзеньні Ўзброеных сілаў краіны ў поўную баявую гатоўнасьць.Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе, якая праводзіць сёньня пасяджэньне пры зачыненых дзьвярах, паведаміў сакратар РНБА Андрэй Парубій. Ён зачытаў рашэньне Рады па абароне, прынятае ў суботу ўвечары. Адзін з пунктаў гэтага рашэньня датычыць даручэньня міністэрства абароны Украіны арганізаваць і правесьці вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі. Акрамя таго, РНБА даручыла МЗС «неадкладна» зьвярнуцца да зьнешнепалітычных ведамстваў краін-падпісантаў Будапэшцкага мэмарандуму — ЗША і Вялікабрытаніі — з заклікам забясьпечыць бясьпеку Украіны.
Чытаць далей
У Сімфэропалі за Расею выйшла не больш за 200 чалавек #євромайдан http://t.co/cYW0ImO2jC
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014