Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Менску ля расейскай амбасады

абноўлена

Адна з удзельніцаў акцыі ў пастарунку
Адна з удзельніцаў акцыі ў пастарунку

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў, якія зьбіраліся асьвятляць акцыю пратэсту ля будынку расейскай амбасады ў Менску, а таксама 20 ўдзельнікаў акцыі.

18.14 Зьмітра Дашкевіча не выпусьцілі з пастарунку, яго тэлефон не адказвае.

17.00 Зьміцер Дашкевіч сказаў карэспандэнту Свабоды па тэлефоне, што знаходзіцца ў пастарунку, складаюць пратакол.

16.50 Зь міліцэйскага пастарунку выпусьцілі амаль усіх затрыманых. Першым выпусцілі аташэ Расейскай амбасады Пчалінцава. Пасьля — вызвалілі астатніх блізу 30 чалавек. Пратаколы на затрыманых не складалі.

Сярод затрыманых былі: Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава, Марыяна Цітова, Наталля Рак, Аўгіння Багінская, Яна Казакова, Станіслаў Пачнэль, Зьміцер Прэдка, Віктар Дудко, Людміла Каравянская, Генадзь Луцэнка, Ігар Сергіевіч.

Невядомы лёс былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Яго вывелі раней ў іншы кабінэт.

16.40

Аўдыё, як затрымлівалі карэспандэнту Радыё Свабода Іну Студзінскую:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:23 0:00
Наўпроставы лінк


Аўдыё, як журналіст Васіль Сямашка кажа «Слава героям», а міліцэйскі начальнік Аляксандар Барсукоў абяцае яго арыштаваць:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:23 0:00
Наўпроставы лінк


16.00 Прадстаўнік амбасады Ўладзімер Марчукоў сказаў, што калі і затрымалі «па непаразуменьні» супрацоўніка амбасады Пчалінцава, то і адпусьцілі. Аднак спадар Марчукоў ніякай інфармацыі пра гэта не мае.

15.40 Адна з затрыманых Натальля Рак піша ў сацыяльных сетках: Перапісалі дадзеныя амаль усіх. Пашпарты аддаюць, пратаколы пакуль не складалі.

15.30 Сярод затрыманых — былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Здымак з аўтазаку. Зьміцер Дашкевіч (л)
Здымак з аўтазаку. Зьміцер Дашкевіч (л)


Як распавядаюць відавочцы, затрыманага аташэ Расейскай амбасады Аляксандра Пчалінцава не адпускаюць.

У амбасадзе Радыё Свабода паведамілі, што ня маю інфармацыі пра затрыманьне Пчалінцава. Але такі супрацоўнік у рангу аташэ ў амбасадзе ёсць.

15.05 Усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку. Не затрымалі нават Васіля Сямашку, якога Аляксандакр Барсукоў абяцаў пасадзіць за вокліч «Слава героям».

15.00 Грамадзкі дзеяч Ўладзімер Мацкевіч піша ў сваім фэйсбуку пра акцыю ля расейскай амбасады: «Загрэблі ўсіх практычна, каго адлавілі. Людзей нешмат. Я ехаў у першым аўтазаку і яшчэ 20 чалавек. Другі яшчэ у амбасады (...) Загрэблі аташэ расейскай амбасады Пчалінцава».

14.55 Пачалі выпускаць іншых журналістаў.

14.53 Іну Студзінскую вызвалілі.

14.50 Сувязь зь Інай Студзінскай увесь час рвецца. Міліцыянты ёй перашкаджаюць размаўляць праз тэлефон.

14.50 Журналістаў у пастарунку адзьдзялілі ад іншых затрыманых. Аляксандар Барсукоў назваў усіх журналсітаў «прадажнымі». Васіль Сямашка сказаў «Слава героям». На гэта Барсукоў сказаў, што Сямашку затрымаюць.

14.40 Журналістаў працягваюць трымаць у пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну. У міліцыю таксама прывезьлі 20 затрыманых ля расейскай амбасады.

14.25 Студзінская перадае, што яе вывелі з аўтазаку, пасадзілі ў ГАЗік і вязуць у невядомым накірунку. Карэспандэнтка Радыё Свабода кажа, што ў аўтазаку засталося каля 15 чалавек.

14.15 Карэспандэнтку Радыё Свабода Іну Студзінскую некалькі міліцыянтаў літаральна занесьлі на руках у аўтазак.

З аўтазаку Студзінская перадае, што там знаходзіцца каля дзесяці чалавек.

Перад затрыманьнем у карэспандэнткі Радыё Свабода праверылі дакумэнты.

Студзінская кажа, што на свае вушы чула, як генэрал міліцыі Аляксандар Барсукоў загадаў падначаленым «не цырымоніцца» з тымі, хто прыйшоў на акцыю пратэсту.


14.10 Карэспандэнтку Радыё Свабода Іну Студзінскую некалькі міліцыянтаў літаральна занесьлі на руках у аўтазак.


13.55 Напярэдадні акцыі затрыманыя журналісты:

Уладзімер Грыдзін,
Ірына Арахоўская,
Васіль Сямашка,
Сяргей Гапон,
Арцём Лява,
Яўген Ерчак.

Таксама затрыманая актывісткі Яна Казакова і Ніна Багінская.

Іх вязуць у міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG