Расейскае тэлебачаньне паказвае "украінскіх уцекачоў" кадрамі з польскай мяжы #євромайдан http://t.co/CwrKrBjX2R
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
У Севастопалі расейскія ваенныя захапілі частку зенітна-ракетнага дывізіёну. Штаб Ваенна-марскіх сіл Украіны абясточаны - @lb_ua #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Украінскія маракі не далі расейскаму спэцназу вывезці зброю з часткі ў Севастопалі http://t.co/OCyVyQxYlV #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Папа Рымскі заклікаў усіх маліцца за Ўкраіну #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Мапа Крыму
А гэта мітынг у Маскве за вайну #євромайдан http://t.co/PUeun0WXmB
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Turkish airlines flight TK 5861 arrived from Istanbul to Simferopol, #Crimea carrying journalists. via @serhatfil pic.twitter.com/cmDam0q2kW
— EU Crimean Tatar (@CrimeaEU) marzo 2, 2014
Крымскі крызіс у фотаздымках: 1-2 сакавіка
Раніцай расейскія спэцназаўцы праніклі на тэрыторыю часткі і захапілі зброю. Аднак вывезьці яе не змаглі: маракі заблякавалі выезд расейскага КАМАЗу з дапамогай БТР-80. Украінскія афіцэры сталі жывым шчытом вакол бронетранспарцёра і не далі расейскім вайскоўцам адбуксаваць яго ў бок.
Расейскія жаўнеры двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, але ўкраінскія вайскоўцы не адступілі. У выніку расейскі спэцназ пакінуў тэрыторыю часткі, а КАМАЗ са зброяй у суправаджэньні ўкраінскіх вайскоўцаў адпраўлены на 174-ю базу захоўваньня ВМС Украіны.
«Заклікаючы ўсе часткі краіны працаваць над пераадоленьнем рознагалосьсяў і сумесна будаваць будучыню дзяржавы, зьвяртаюся да міжнароднай супольнасьці з гарачым заклікам падтрымаць кожную ініцыятыву на карысьць дыялёгу і згоды» , — падкрэсьліў Папа Францішак.
Такі зварот з вуснаў пантыфіка прагучаў пасьля малітвы «Анёл Панскі».
Падчас пратэстаў у Кіеве Папа Францыск тройчы маліўся за Ўкраіну і заклікаў да дыялёгу.
Жыхары Палтавы патрабавалі ад Крамля спыніць агрэсію #євромайдан http://t.co/ewCMWGOtdI
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
У Менску міліцыя выпадкова затрымала аташэ амбасады Расеі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Былы прэзідэнт Украіны Краўчук абазваў Пуціна шызафрэнікам і паведаміў, што будзе ваяваць: "Мне 80 гадоў, але я вазьму зброю" #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Апытаньне да падзення Януковіча : больш за палову крымчан ня хочуць у Расею. Прыхільнікаў далучэньня да Расеі менш за 26% #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Кіраўнік МЗС Швецыі: цалкам відавочна, што ва Ўкраіне - ваенная акупацыя #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Украінскія вайскоўцы ў Крыме застаюцца вернымі прысязе — Мінабароны
Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта пакідаюць свае вайсковыя часткі на тэрыторыі Крыму і пра масавыя звальненьні ва ўзброеных сілах Украіны не адпавядае сапраўднасьці.
Яны выйшлі на плошчу Нябеснай Сотні з плякатамі «Пуцін! Рукі прэч ад Украіны!».
Пад час Народнага веча былыя вайскоўцы і вэтэраны-аўганцы заявілі пра гатоўнасьць абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Кіраўнік МЗС Швэцыі: цалкам відавочна, што ва Ўкраіне — вайсковая акупацыя
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт канстатуе акупацыю Расейскай Фэдэрацыяй аўтаномнай Рэспублікі Крым, піша Ўкраінская праўда.Пра гэта Більт напісаў у Twitter’ы: «Калі расейскія войскі патрабуюць, каб ўкраінскія вайскоўцы здалі зброю, цалкам відавочна, што ідзе ваенная акупацыя».