Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяржаўнай вайсковай газэце «Во славу Родины» заўважылі беларусізацыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная газэта «Во славу Родины» пачала пісаць па-беларуску пра сучасныя справы, а ня толькі пра гісторыю, заўважыў на Facebook блогер Ягор Лебядок. «Моўнай» статыстыкі ад самой газэты няма — Лебядок шукаў праз Google, колькі артыкулаў на сайце было зь літарай «Ў».

Паводле назіраньняў блогера, колькасьць артыкулаў па-беларуску ў газэце «Во славу Родины» за студзень-травень 2018 году ўжо перавысіла колькасьць беларускамоўных артыкулаў летась. Калі такія тэмпы захаваюцца, па выніках году беларускамоўных артыкулаў будзе ў 2,5 раза больш, чым у папярэднія гады. Пры гэтым пісаць па-беларуску ў газэце сталі ня толькі пра гісторыю, але і пра сучаснасьць — пра кантрольныя стрэльбы і вайсковыя зборы.

«Канешне, нават 20 беларускамоўных артыкулаў будзе складаць каля дзясятка адсоткаў ці меней ад агульнай колькасьці, але ў гэтым выпадку мае значэньне ня колькасьць, а зьяўленьне сучасных ваенных беларускамоўных артыкулаў — гэта прынцыповыя зьмены апошняга часу, што вельмі добра, бо хоць крышачку паспрыяюць разьвіцьцю ваеннай лексыкі», — піша Ягор Лебядок.

Ён таксама адзначае, што колькасьць артыкулаў па-беларуску падскочыла ў 2014 годзе — блогер зьвязвае гэта з анэксіяй Расеяй украінскага Крыму і пачаткам баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

У беларускім войску будуць сьпяваць маршы на тэмы беларускіх народных песень

Як па-беларуску «смирно» і якая мова мусіць быць у беларускім войску?

2016 год: Дзяржаўная «Зьвязда» апублікавала вайсковыя каманды па-беларуску

«Во славу Родины» — афіцыйная газэта Міністэрства абароны Беларусі. Адлічвае сваю гісторыю ад 1921 году, лічыць сябе пераемніцай савецкай «Красноармейской правды». Выдаецца ў папяровай вэрсіі 5 раз на тыдзень, падпіска для вайскоўцаў прымусовая.

У афіцыйнага сайта Міністэрства абароны mil.by ёсьць вэрсія па-беларуску, але яна відавочна другасная — з расейскай перакладзеныя далёка ня ўсе публікацыі. Адшукаць беларускамоўныя артыкулы мэтадам Лебядка не ўдалося на сайтах вайсковага інфармагенцтва «Ваяр» (нягледзячы на афіцыйную беларускамоўную назву) і вайсковай тэлекампаніі «ВоенТВ», таксама як у газэце Міністэрства ўнутраных справаў «На страже».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG