Журналістаў просяць пачакаць на вуліцы. Пачатак заплянаваны на 15 гадзінаў.
Сустрэча ў фармаце Украіна — Расея — АБСЭ будзе праведзеная ў Менску ў Dipservice Hall па адрасе: вуліца Фрунзэ, 15.
Паводле рашэньня яе ўдзельнікаў, паседжаньне праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме. Усярэдзіну будынка прадстаўнікоў СМІ ня пусьцяць і прапануюць працаваць «па пэрымэтры».
Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытаньні спыненьня агню, адводу цяжкай тэхнікі, абмену палоннымі, дастаўкі гуманітарных грузаў.
Сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў Менску пераносілася некалькі разоў. Дамоўленасьць пра яе правядзеньне 24 і 26 сьнежня была дасягнутая падчас тэлефонных размоў паміж Уладзімерам Пуціным, Ангелай Мэркель, Франсуа Аляндам і Пятром Парашэнкам 22 сьнежня.