Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стары замак у Горадні зноў стане палацам Стэфана Баторыя


Стары замак у Горадні, уязная брама
Стары замак у Горадні, уязная брама

У Горадні працягваецца рэстаўрацыя і прыстасаваньне пад гісторыка-археалягічны музэй комплексу Старога замка. Так — у пашпарце аб’екта.

Цяпер падрыхтоўчы пэрыяд. На дзядзінцы сьпілавалі некалькі дрэў, зьнялі трактарам асфальт. Расчысьцілі месца для працы археолягаў.

Уязная брама больш за два гады стаіць з абдзёртым тынкам. Увесну плянуюць зьняць дах, верхнюю частку брамы разьбяруць. Каб працы маглі адбывацца, справа ад мураванага моста пабудуюць часовы, празь які можна будзе трапіць на тэрыторыю замка.

Паводле праекту цяперашні замак мяркуецца перабудаваць у палац часоў караля Стэфана Баторыя.

Пляцоўка для працы археолягаў
Пляцоўка для працы археолягаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG