Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску будуць судзіць удзельнікаў акцыі памяці Нябеснай сотні


Суд Цэнтральнага раёну
Суд Цэнтральнага раёну

Пачатак працэсаў а 10-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну.

Актывісты Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі і Мікола Колас правялі ноч пасьля затрыманьня ў турме на Акрэсьціна.

Учора ўвечары ўдзельнікі акцыі пасьпелі ўскласьці кветкі, памаліцца, прасьпяваць гімн Украіны і «Магутны Божа». Вольга Мікалайчык разгарнула вялікі партрэт Міхала Жызьнеўскага. Усё здымалі на камэру людзі ў цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі ўсіх затрымалі. Цягам трох гадзінаў удзельнікаў акцыі трымалі тварам да сцяны. Ніне Багінскай не дазвалялі прысесьці.

Вызваленыя актывісты папрасілі прадстаўнікоў амбасады Ўкраіны звярнуць ўвагу на тое, что ў аўтобусе ў кірунку РУУСа прадстаўнікі сілавых структураў Беларусі вельмі зьдзекліва, ганебна, у абразьлівай форме выказваліся пра Ўкраіну і ўкраінцаў.

Як паведаміла Тацьцяна Ўласенка, прыкладна а 0:30 вызвалілі чатырох чалавек: Ніну Багінскую, Зьмітра Захарэвіча, Юрыя Ваўчка, Валерыю Чарнаморцаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG