Плошча. Актывісты МФ рыхтуюць акцыю Праспэкт нацыянальнага сьцяга. Дашкевіч: Сябры, падыходзьце па сьцягі.#сьцяг https://t.co/buCTPHQgBf
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Севярынец: Спадзяюся, будзе чалавек сто, а сёньняшні дзень стане дзяржаўным сьвятам.#сьцяг https://t.co/GZJMJHsVlj
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Белавус з Арт сядзібы: Вось скрыня падарункаў, бо сёньня сьвята. Бярыце стужкі, паштоўкі, сьвяткуйма разам.#сьцяг https://t.co/KC7mZNNL2d
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Зьміцер Дашкевіч кажа, што ўдзельнікі акцыі будуць расьцягвацца ўздоўж праспэкту ад «плошчы Каліноўкага» да плошчы Незалежнасьці. «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сьцяг праўды».
Людзі з бчб-сьцягамі ідуць далей ад плошчы па праспэкце. Мэта - расцягнуць бчб-ланцуг да плошчы Незалежнасьці.#сьцяг https://t.co/SLGTGybpQ0
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Тацяна з Менска: А іншага выбару няма, інакш яе не будзе зусім. Спадзяюся, будзе.#сьцяг https://t.co/QTgGp5j2pV
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Павал Вінагардаў, адзін з арганізатараў, сказаў, што сутнасьць акцыі ня толькі ў тым, каб адзначыць юбілей, а яшчэ і прывучаць людзей, міліцыянтаў да бел-чырвона-белага сьцяга.
RT @belamova: В Минске сейчас так #сьцяг https://t.co/XbOtw0eC9Z
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Уздоўж праспэкту ўжо выстраіўся ланцуг бчб-сьцягоў. Арганізатары кажуць пра каля ста чалавек. Аўто сыгналяць. #сьцяг https://t.co/GCklmKgL5J
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Павал Севярынец кажа, што людзей прыйшло нямала. Каля ста сьцягоў, кілямэтры стужак. Удзельнікі акцыі стануць уздоўж праспэкту.
Сярод удзельнікаў — Уладзімер Някляеў.
Прадавачка крамы: А з якой нагоды са сьцягам?#сьцяг https://t.co/CBjzMpX8EF
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Ніна Багінская, «чалавек-сьцяг», упершыню пабачыла бел-чырвона-белы сьцяг на Дзяды ў 1988 годзе і потым пашыла яго. Зноў прыйшла са сьцягам на плошчу.
Алесь каля ГУМу: машыны спыняюцца, пытаюцца, што за сьвята. Ўсё ідзе пазытыўна, хаця мала ведаюць пра сьцяг.#сьцяг https://t.co/W7yEgkCkfY
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Уладзімер Някляеў упершыню ўбачыў бел-чырвона-белы сьцяг на стале ў свайго дзеда на Вялікдзень.
Бел-чырвона-белы #сьцяг каля КДБ Беларусі https://t.co/7lQj9AAv4g
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Зьміцер Дашкевіч кажа, што ў акцыі бярэ ўдзел каля сотні чалавек, больш за 50 чалавек са сьцягамі стаяць уздоўж праспэкту да плошчы Незалежнасьці.