Што Вы ведаеце пра прыняцьце нацыянальных сымбаляў 19 верасьня 1991 году?
Што Вы ведаеце пра прыняцьце нацыянальных сымбаляў 19 верасьня 1991 году?
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Праверце свае веды пра гэтую гістарычную падзею.
Над якой дзяржаўнай установай Беларусі бел-чырвона-белы сьцяг лунаў яшчэ да афіцыйнага прыняцьця Вярхоўным саветам?
Хто з дэпутатаў 19 верасьня настойліва раіў з трыбуны не займацца пытаньнем прыняцьця сымболікі?
Якая група ВС арганізавала перад галасаваньнем выставу для дэпутатаў, прысьвечаную бел-чырвона-беламу-сьцягу і гербу «Пагоня»?
Хто ўзначальваў групу мастакоў, якая занялася распрацоўкай эталёну новай дзяржаўнай сымболікі?
Які сымбаль быў у навершы бел-чырвона белага сьцяга паводле эскізу, які зацьвердзіў ВС?
Хто з дэпутатаў 19 верасьня прапанаваў прыняць нацыянальную сымболіку пазьней на рэфэрэндуме?
Каго Зянон Пазьняк пераканаў прагаласаваць за сьцяг словамі: «Калі мы ня будзем мець сымбаляў, то мы ня будзем мець нічога. Мы станем нічым... Прагаласуйце за сьцяг. Мы ж – беларусы», здабыўшы гэтым бальшыню галасоў?
Колькі з 346 дэпутатаў ВС прагаласавалі за прыняцьце нацыянальнай сымболікі?
Хто з названых ніжэй дэпутатаў упершыню ў гісторыі ўнёс бел-чырвона-бел сьцяг у Авальную залю?
Хто ў Авальнай залі, паводле яго словаў, на імгненьне страціў прытомнасьць пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня?
Колькі дзён бчб-сьцяг і «Пагоня» былі афіцыйна прызнанымі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі?