У панядзелак, 21 сакавіка аб 11 гадзіне ў горадзе Данецку Растоўскай вобласьці пачалося абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якая абвінавачваецца ў нібыта датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў у 2014 годзе.
Фонд “Открытая Россия” вядзе Youtube-трансьляцыю з залі суду. Прыблізна праз гадзіну пасьля пачатку трансьляцыі ў ёй адключылі камэнтары. Да таго ў камэнтарах актыўна дадаваліся ўзаемныя абразы і пажаданьні сьмерці — як з расейскага боку на адрас Саўчанкі і Ўкраіны, так і з украінскага на адрас Пуціна і Расеі.
(націсьніце на выяву, каб уключыць анімацыю)
Цалкам верагодна, што вялікая доля камэнтароў дадавалася ботамі — праграмамі, якія няспынна посьцілі загадзя нарыхтаваныя фразы. Але так жа верагодна, што многія зь іх пісалі жывыя людзі, расейцы і ўкраінцы.