Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд прызнаў Саўчанку вінаватай


Пракурор патрабуе для яе 23 гады калёніі. Прысуд мае быць абвешчаны 21-22 сакавіка.

У панядзелак, 21 сакавіка ў горадзе Данецку Растоўскай вобласьці пачалося абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

Тройка судзьдзяў прызнала яе вінаватай у забойстве журналістаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына, а таксама ў замаху на забойства мірных жыхароў і незаконным перасячэньні мяжы Расеі, перадае РБК.

Колькі год дасьць Саўчанцы расейскі суд, можа стаць вядома 21 ці 22 сакавіка. Пракурор патрабуе для яе 23 гады калёніі.

Як адзначаецца ў прысудзе, летам 2014 году Саўчанка, «маючы навыкі ваеннай падрыхтоўкі, а таксама досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях у Іраку, знаходзячыся ў адпачынку, з асабістай ініцыятывы з мэтай удзелу ва ўзброеным сутыкненьні на паўднёвым усходзе Ўкраіны, прыбыла ў батальён „Айдар“ пад камандаваньне Сяргея Мельнічука, разьмяшчалася ў горадзе Шчасьце Луганскай вобласьці».

Саўчанка, мяркуе расейскі суд, добраахвотна вырашыла ўдзельнічаць у артылерыйскіх ударах з гаўбіц Д-30 «супраць мірных грамадзянаў, якія адмовіліся прызнаць легітымнасьць дзейнай украінскай улады і якія пажадалі стварыць адасобленую рэспубліку». Яна перадала ў батальён каардынаты цэлі для абстрэлу. Арганізатарам забойства расейскіх журналістаў называецца камандзір батальёна «Айдар» Сяргей Мельнічук.

Пазьней Саўчанка, паводле вэрсіі сьледзтва, «незаконна перасекла расейскую мяжу» і «была затрыманая ў Варонескай вобласьці». Ад ліпеня 2014 году Саўчанка ўтрымліваецца ў расейскім СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG